Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.6057
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6057
    EURO3.1662
    100 RUB3.5028

Калі бізнесмены Еўропы будуць актыўна інвеставаць у Беларусь?

Калі бізнесмены Еўропы будуць актыўна інвеставаць у Беларусь?

163 01.03.2018 11:28 Фота: Наталля ТУР. Источник фото

На гэтае пытанне адказаў Часова Павераны ў справах Кара­леўства Нідэрландаў у Беларусі Паул ван Ааст­вейн.

Кіраўнік нідэрландскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі мяркуе: каб лепш зразумець краіну, у якой працуеш, неабходна ведаць не толькі сталіцу. Таму ён выязджае ў рэгіёны і знаёміцца з жыццём у іх. Спадара Часова Паверанага цікавілі ўмовы існавання недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Ён таксама адказаў на пытанні «Рэгіянальнай газеты».

Реклама

– Як вы ўпершыню даведаліся пра Беларусь, якой уяўлялі гэту краіну і наколькі яна апраўдала чаканні?

– 10 гадоў таму я працаваў у прадстаўніцтве Нідэрландаў у Санкт-Пецярбургу, і мне часам даводзілася перасякаць Беларусь на аўтамабілі. Ужо тады я адзначыў, наколькі прыгожая ваша краіна, якім акуратным і добра арганізаваным ўсё выглядае.

Для большасці галандцаў Беларусь з’яўляецца краінай яшчэ нязведанай, але многія ведаюць імя Святланы Алексіевіч, чулі пра поспехі ў хакеі і вялікім тэнісе.

Реклама

– Які культурны досвед найбольш аб’ядноўвае Нідэрланды і Беларусь?

– Як і беларусы, галандцы пакідаюць шмат месца ў сваім жыцці любові да прыгожага: жывапісу, музыкі. Балет, класічны ў Беларусі і ў больш сучаснай інтэрпрэтацыі ў Нідэрландах, любяць у абе­дзвюх краінах.

З кожным годам расце колькасць аматараў ровараў, роварных шпацыраў і спорту, што можна назваць відавочнай агульнай рысай дзвюх краін.

Калі бізнесмены Еўропы будуць актыўна інвеставаць у Беларусь?
Часова Павераны ў справах Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі Паул ван Ааст­вейн у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты». Фота: Наталля Тур

– У якой галіне найбольш перспектыўна развіваць супрацоўніцтва паміж Нідэрландамі і Беларуссю? Якімі магчымасцямі недастаткова карыстаецца Беларусь для прыцягнення турыстаў?

– Галандцы праводзяць свой вольны час актыўна, нават вандруючы за мяжой.

У Беларусі хуткімі тэмпамі развіваецца роварная культура, але можна  яшчэ шмат зрабіць у гэтым кірунку для прыцягнення турыстаў – развіваць інфраструктуру, прапаноўваць паслугі турыстам з дапамогай сучасных тэхналогій і на зразумелай ім мове.

Реклама

Некранутыя прыродныя куткі Беларусі, падобныя Белавежскай пушчы і Прыпяцкаму парку, вельмі прывабныя для еўрапейцаў, якія жадаюць паназіраць за жывёламі і птушкамі або здзейсніць агульны пазнавальны роварны тур.

– Які аб’ект з існуючых можа прыцягнуць жыхароў Нідэрландаў у Беларусь? Чаго не хапае ў краіне, каб ахвотных было больш?

– Так склалася, што гісторыя Другой сусветнай вайны, у розных краінах, вядомая і ўспрымаецца з розных пунктаў гледжання. Галандцам вельмі цікавы погляд на гісторыю «з Усходу». Вельмі ўражвае беларускі мемарыял «Хатынь», які прымушае яшчэ раз задумацца пра тыя гістарычныя ўрокі, якія атрымала чалавецтва, і недапушчальнасць іх паўтарэння. Выклікаюць павагу экспазіцыі музея Вялікай Айчыннай вайны і  Лініі Сталіна.

Усё, што звязанае з эпохай Савецкага Саюза, пры ўмелай арганізацыі можа стаць прыцягальным фактарам для турыстаў.

Практычна ўсе галандцы размаўляюць на англійскай, а для турыста вельмі важна атрымліваць паслугі і інфармацыю на той мове, на якой гаворыць. Больш якасных і недарагіх гасцінічных  паслуг, пунктаў грамадскага харчавання, праграм, прапанаваных мясцовымі гідамі невялікім групам турыстаў, асабліва ў рэгіёнах, – усё гэта таксама здольна дабратворна паўплываць на колькасць задаволеных турыстаў, якія вернуцца ў будучыні ці параяць прыехаць сюды сваім сябрам.

– Рэгіён распаўсюджвання нашага выдання не толькі разнастайны, але таксама мае эканамічны патэнцыял,  часта цікавы замежным партнёрам. Ці ёсць прыклады супрацоўніцтва Нідэрландаў і Беларусі ў Маладзечне і нашым рэгіёне ў цэлым? Наколькі гатовае каралеўства інвеставаць у нашу эканоміку?

– Менавіта ў сувязі з усё большай цікавасцю да Беларусі, а таксама для таго, каб лепш разумець народ, краіну і працэсы, якія адбываюцца ў ёй, паўтара года таму – у жніўні 2016 – і быў адкрыты офіс Пасольства ў Мінску.

Гаворачы аб інвестыцыях, неабходна разумець, што бізнес дзейнічае ў залежнасці ад наяўных патрэб самарэгуляванага механізму, якому важная стабільнасць і абарона інтарэсаў. Маючы патэнцыял для развіцця, а таксама ўпэўненасць у тым, што правілы гульні не будуць змяняцца крытычна, інвестары не прымусяць сябе доўга чакаць. Бізнес Нідэрландаў адкрыты для супрацоўніцтва, і офіс Пасольства ў Мінску будзе аказваць яму ўсялякую падтрымку.

– Якое значэнне манархіі ў Нідэрландах асабіста для вас?

– Манархія ў Нідэрландах не мае рэальнай улады – краінай кіруе абраны народам парламент. Але для мяне манархія каштоўная, бо з’яўляецца часткай нашай гісторыі і адным з тых важных фактараў, якія аб’ядноўваюць і згуртоўваюць народ Нідэрландаў.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.