Мерапрыемства адбудзецца 20 траўня з 13.00 да 17.00 у тайм-клубе High Voltage (вул. Дзяржынскага, 50). Уваход вольны. Папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю.
«Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен», — пішуць арганізатары «Жывой бібліятэкі».
Людзі часам стараюцца не стасавацца с тымі асобамі, чые погляды і лад жыцця выходзяць з шаблонаў. Гэта перашкаджае развіццю грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрэатыпы, на якіх яны будуюцца.
Менавіта з гэтай мэтай адбудзецца «Жывая бібліятэка» ў Берасці. На ёй можна пазнаёміцца з «кнігамі», якія ніколі не ўбачыш на кніжных палічках — з жывымі кнігамі! Пра гэтых людзей ходзіць не адзін дзясятак стэрыатыпаў, з якімі варта змагацца. На сустрэчы яны адкажуць на пытанні, а недзе і дапамагуць ўласным вопытам.
«Жывая бібліятэка» ўжо ў другі раз праходзіць у межах Тыдня дасяжнасці — цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных розным відам дасяжнасці для людзей з інваліднасцю. V Тыдзень дасяжнасці праходзіць ў Беларусі з 15 па 21 траўня 2017 года і традыцыйна выйдзе за межы сталіцы. У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства — Офіс па правах людзей з інваліднасцю — прапаноўваюць разглядзець дасяжнасць у фокусе свабоды ад дыскрымінацыі.
Оцените статью
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google