Прислать новость
  • 8 °C
    Погода в Бресте

    8 °C

  • 3.9335
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4826
    EURO2.924
    100 RUB3.4226

«Жонку наглядчыка заапарка» пакажуць па-беларуску

172 06.12.2017 17:02 Кадр з фільму «Жонка наглядчыка заапарка». Источник фото

Прэм’ера фільма ў беларускай агучцы адбудзецца 13 снежня а 17:40 ў кінатэатры «Беларусь».

У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям у годы Халакосту. Пасля Другой Cусветнай вайны Жабінскія атрымалі званне праведнікаў народаў свету. Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў – усё гэта ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро. 

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і кампаніі velcom.

Реклама

13 снежня перад кінапаказам Генеральнае консульства РП у Брэсце ў кінатэатры «Беларусь» прадставіць фотавыставу «Самарыцяне з Маркавай». Выстава прысвечана праведнікам народаў свету Вікторыі і Юзэфу Ульмам з польскай вёскі Маркава. Яны хавалі 2 габрэйскія сям’і, за што нямецкія нацысты расстралялі Юзэфа, яго цяжарную жонку, іх 6 дзяцей і 8 габрэяў, якіх Ульмы хацелі выратаваць.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.