• 12 °C
    Погода в Бресте

    12 °C

  • 2.5722
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5722
    EURO2.7797
    100 RUB3.3586

В 115 из 118 районов Беларуси сократилась численность населения

Запішыся беларусам! Пісьменнік, мастак Адам Глобус: «Я – беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я – беларус!»

600 01.10.2019 18:12 Фото носит иллюстративный характер . Источник: https://www.b-g.by/

У Беларусі з 4-га па 30 кастрычніка пройдзе перапіс насельніцтва. Адным з пытанняў анкеты будзе пытанне пра нацыянальнасць.

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі» заклікае тых, хто неабыякавы да лёсу нашай краіны, запісвацца беларусамі.

Нацыянальнасць – не пытанне крыві, нацыянальнасць – твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемнаскурым – і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе ім.

Реклама

Пра гэта наш відэаролік.

Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці.

Реклама

«Я воспитываю 13 детей, и для меня очень важно, чтобы они знали, где их корни, какое у них наследие. Я делаю много, чтобы они понимали, что они белорусы. Особенно важно это в условиях, когда соседнее государство очень активно пытается убедить нас, что мы не являемся отдельным народом».

Марына Шукюрава (Руся), спявачка.

«Я родилась в Беларуси, но у меня совсем нет белорусских корней. Тем не менее, я считаю себя ребенком именно этой культурной колыбели, изучаю белорусский язык, белорусские песни. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці».

Андрусь Такінданг, мастак, музыкант.

«Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы хочаце даць шанц беларускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!»

Ібрагім Цынкевіч, вернік.

Реклама

«Я мусульманин. Со времен Великого княжества Литовского ислам жил бок о бок с другими конфессиями. И сегодня я счастлив быть белорусом и свободно исповедовать свою религию. Записывайся в белорусы!»

Яўген Філенка, праграміст.

«Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка беларускі, калі неба і мова любімая – беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю, – гэта Беларусь?»

Адам Глобус, пісьменнік, мастак.

«Я – беларус. Я – не паляк, хоць большасць маёй сям’і ходзіць у касцёлы, я – не ўкраінец, хоць люблю сказаць «Язык да Кіева давядзе», я – не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я – беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я – беларус!»

Дар’я Альперн-Каткоўкая, юрыстка, блогерка.

«Я нарадзілася ў Менску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю, хто я і адкуль. І таму, вядома, я запішуся беларускай».

Ларыса Сапач, настаўніца.

«Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танцуем, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!»

Запішыся беларусам! Пісьменнік, мастак Адам Глобус: «Я – беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я – беларус!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.