Прислать новость
  • 5 °C
    Погода в Бресте

    5 °C

  • Курс валюты в Бресте
    USD
    EURO
    100 RUB

Преподаватель БрГТУ поддержала студентов, отчисленных за акцию протеста (видео)

З брэсцкага ўніверсітэта звольнілася начальніца юраддзела: «Загад на адлічэнне студэнтаў супярэчыць заканадаўству»

342 05.11.2020 14:53 БрГТУ. Источник: https://www.b-g.by/

Новы рэктар БрДТУ абвінаваціў Таццяну Крывушчанка ў перавышэнні паўнамоцтваў, бо яна пацвердзіла, што загад на адлічэнне студэнтаў быў нелегітымны.

Тыдзень таму звольнілася юрысконсульт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яна не захацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, бо ён супярэчыў заканадаўству. А цяпер з працы сышла і яе начальніца Таццяна Крывушчанка, якая ўзначальвала юрыдычны аддзел БрДТУ, піша «Наша ніва».

З брэсцкага ўніверсітэта звольнілася начальніца юраддзела: «Загад на адлічэнне студэнтаў супярэчыць заканадаўству»
Таццяна Крывушчанка. Фота: «Наша ніва»

«Я была ў адпачынку, мяне замяняла юрысконсульт, якая не захацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў. Яна кансультавалася са мною, я пацвердзіла — загад супярэчыць заканадаўству», – распавядае Таццяна.

Реклама

Читайте также: Из БрГТУ отчисляют студентов, которые участвовали в акции солидарности 26 октября. В списке – 9 человек

Калі Таццяна Крывушчанка выйшла з адпачынку, адразу ў панядзелак раніцай яе выклікаў новы рэктар Аляксандр Бахановіч.

«Сказаў тое ж, што і юрысконсульту: мы з вамі не спрацуемся. Размова была каля 30 хвілін, прысутнічаў «камітэтчык». Гэта мужчына, які цяпер будзе прарэктарам ці то па кадрах, ці то па бяспецы. Ён прысутнічае цяпер пры ўсіх размовах рэктара», — кажа Крывушчанка.

Реклама

Рэктар абвінаваціў яе ў перавышэнні паўнамоцтваў, бо яна пацвердзіла, што загад на адлічэнне студэнтаў быў нелегітымны: «І папракаў мяне, што я кансультавала студэнтаў. Гэта праўда, я размаўляла з адным са студэнтаў, якога адлічылі».

Таццяна Крывушчанка доўга тлумачыла, чаму загад быў няправільны, што гэта яе праца і прамая функцыя — правяраць дакументы ВНУ, каб у іх не было памылак: «Рэктар пагражаў: звальняйся па-добраму ці будзе горш. Я пасмяялася, спачатку сказала, што заяву пісаць не буду. Кажу: звальняйце па артыкуле, калі зможаце знайсці артыкул».

Пасля Таццяна напісала дакладную запіску, дзе распавяла ўсе абставіны, зарэгістравала яе. Паперу перадалі рэктару — і на наступны дзень яна напісала заяву на звальненне па згодзе бакоў.

Читайте также: Преподаватель БрГТУ поддержала студентов, отчисленных за акцию протеста (видео)

Крывушчанка працавала ў БрДТУ 15 гадоў.

«Пакуль не ведаю, што рабіць далей — крэдыты, растэрміноўкі, як ва ўсіх. Працу ў Брэсце знайсці няпроста, таму буду ўдзячная прапановам. Але я не шкадую ні ў якім разе пра свой учынак. Лепш сядзець без працы, чым рабіць тое, што ад мяне патрабавалі», — упэўненая Таццяна.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.