Прислать новость
  • 21 °C
    Погода в Бресте

    21 °C

  • 3.9876
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5148
    EURO2.9662
    100 RUB3.412

«Я вельмі баюся, што ён не вернецца да нас з беларускай турмы»: жена Павла Северинца обратилась к Папе Римскому

135 15.06.2021 11:51 Папа Римский Франциск. Источник фото

Недавно Павел Северинец был осужден к семи годам лишения свободы. У него растет сын.

Жена политзаключенного Павла Северинца Ольга обратилась к Папе Римскому. Ее обращение опубликовано в фейсбуке и называется «Ад мамы Францішка Севярынца Папу Францішку». Приводим его полностью.

«Ваша Святасць, глыбокапаважаны Папа Францішак,

Реклама

Я б не адважылася пісаць да Вас, калі б не трагічныя падзеі, якія адбываюцца ў маёй дарагой Беларусі і ў маёй сям’і. Я звяртаюся да Вас, каб распавесці гісторыю маленькага хлопчыка Францішка і яго таты.

Мы жывем у сталіцы Беларусі ў Менску. Калі мы з мужам даведаліся, што чакаем дзіця, былі дні 500-годдзя з выдання Бібліі Францішка Скарыны – першай друкаванай Бібліі на тэрыторыі Беларусі. І мы вырашылі назваць нашага хлопчыка ў гонар Скарыны і ў Ваш гонар – Францішкам. Зараз Францішку тры гады, і ўжо год ён расце без таты.

Яго тата, Павел Севярынец, больш за год знаходзіцца ў беларускай турме. Павел – шчыры вернік, хрысціянін, пісьменнік, ён адзін з тых, хто аднавіў у Беларусі легендарную хрысціянскую партыю 1920-30 гадоў «Беларускую хрысціянскую дэмакратыю». Усю сваю дзейнасць, кнігі і сям’ю ён будуе на хрысціянскіх каштоўнасцях. Беларусь, якая верыць у Бога, – яго галоўная мара, і ён ідзе да гэтай мары, не шкадуючы сябе.

За ўвесь час дыктатуры ў Беларусі Павел па незаконных прысудах правёў па турмах, ізалятарах і «хіміях» каля 7,5 год. Летась яго 70 сутак безпадстаўна трымалі ў карцары – маленькім памяшканні без вокнаў, без асабістых рэчаў, у яго забралі нават Біблію, у яго не было коўдры і матраса, каб спаць ён падкладаў бутэльку з вадой пад галаву, цэлае лета яго не вадзілі на прагулкі і ў душ. Адзінае, што ён мог рабіць у карцары – хадзіць і маліцца.

Читайте также: Переписка продолжается. Политзаключенный Павел Северинец отправил еще одно письмо главе БПЦ митрополиту Вениамину

На неправедным судзе Павел абраў пазіцыю маўчаць, спаслаўшыся на тое, што і Хрыстос маўчаў, калі яго несправядліва судзілі. Закрыты суд незаконна прысудзіў Паўлу 7 год узмоцненага рэжыму, хоць усе яго дзеянні былі абсалютна мірнымі і не выходзілі за рамкі беларускай Канстытуцыі.

І сёння ў Беларусі сотні такіх людзей і гісторый. У турмах застаюцца таты, шматдзетныя мамы, хворыя людзі, дзеці, адзінае злачынства якіх – гэта жаданне жыць у свабоднай Беларусі. Многія з гэтых людзей адчаіліся, яны прагнуць праўды і справядлівасці. Кожны з іх нясе свой крыж за Беларусь.

Павел кажа, што сёння ў Беларусі ўсё залежыць ад Царквы – узнясе яна голас за праўду ці будзе працягваць жыць у хлусні і страху, закрываючы вочы на пакуты людзей.

Францішак, наш доўгачаканы сынок, расце без таты і за гэты год ён навучыўся гаварыць, маліцца «Ойча наш», спяваць, яго любімы спеў «Я не баюся, мой Бог са мной». Павел дасылае Францішку з турмы малюнкі, піша лісты, просіць слухацца маму і маліцца Богу.

Реклама

Нядаўна нам далі першае за год спатканне з татам і мужам, мы пайшлі на яго разам з Францішкам, мы размаўлялі з Паўлам праз шкло, смяяліся, маліліся разам. У канцы Францішак вельмі прасіў, каб тата пайшоў з ім на вуліцу гуляць, але тата не можа гэтага зрабіць, хоць ён ні ў чым не вінаваты.

Павел – цудоўны тата, каханы муж. Я гавару сыночку, што яго тата герой. Мы з Францішкам яго вельмі любім і чакаем, але я вельмі баюся, што ён не вернецца да нас з беларускай турмы.

Просім Вас памятаць і маліцца за нашу сям’ю, за Паўла, за маленькага Францішка, а таксама за ўсіх зняволеных і змучаных беларусаў.

Просім Вас аб малітве за Беларусь. Многія беларусы мараць жыць у краіне, якая будзе грунтавацца на хрысціянскіх каштоўнасцях і на праўдзе, і ўжо вельмі многае зрабілі, каб так аднойчы сталася.

Памятайце пра нас у малітве.

Жыве Беларусь! Жыве з Богам!»

Читайте также: Письма из «таких мест». Павел Северинец: «Святла ў нашым народзе аказалася столькі, што многія не могуць паверыць»

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.