Прислать новость
  • 18 °C
    Погода в Бресте

    18 °C

  • 4.0058
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5216
    EURO2.9776
    100 RUB3.4267

Віншаванне вернікаў з Раством Хрыстовым ад ксёндз-каноніка Тадэвуша Альшэўскага і cвятароў каталіцкіх парафій Брэста

295 24.12.2019 18:57

25 снежня святкуецца Раство Хрыстова ў цэрквах, якія карыстаюцца грыгарыянскім календаром.

«І сказаў ім анёл: Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народа, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 1,11).

Дарагія Браты і Сёстры!

Яшчэ раз Пан Бог дазваляе ўсім нам перажыць на зямлі Урачыстасць Нараджэння Божага Сына. Зноў Бог абвяшчае нам вялікую радасць. Абвяшчае яе менавіта нам, людзям, якія часта перажываюць непакой і сум, расчараванні і прыгнечанасць. Яшчэ раз Бог настойліва паўтарае, што прыходзіць да нас, каб прынесці нам радасць і забраць наш страх. Яшчэ раз Бог нас просіць, каб мы яму паверылі і прынялі тое пасланне, якое ў Святочныя дні будзе абвяшчацца па ўсёй Зямлі: Бог любіць чалавека!

Як жа неабходна кожнаму з нас тое святло Зоркі Бэтлеему! Як жа неабходна нам надзея таго радаснага паслання! Як жа прагне кожнае сэрца чалавека менавіта сапраўднай, а не падманнай любові! Яна ёсць у Ім, у Божым Сыне, які ў гэтыя дні па-асабліваму жадае дакрануцца да кожнага з нас.

Віншуем Вас, дарагія вернікі, са Святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым годам! Перакананыя ў Любові Бога да нас, пойдзем да Збаўцы! Шчасця Вам, спакою і дабра!

Настаяцель рымска-каталіцкага прыхода ім. Багародзіцы ў Брэсце ксёндз-канонік Тадэвуш Альшэўскі і cвятары каталіцкіх парафій Брэста

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.