Прислать новость
  • 18 °C
    Погода в Бресте

    18 °C

  • 3.9983
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4997
    EURO2.9741
    100 RUB3.4193

Усё тое, што падабаецца дзецям: у Беларусі з’явіліся адразу два абсалютна новыя для нашай краіны часопісы

31 11.02.2020 11:01

Іх аўдыторыя - дашкольнікі і малодшыя школьнікі.  Кожны нумар часопіса - тэматычны. Тэмы першых нумароў - самалёты, катастрофы, мабільнікі.

У Беларусі з’явіліся адразу два абсалютна новыя для нашай краіны часопісы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці». У іх тое, што падабаецца дзецям: дасціпныя коміксы, казкі, вершы, загадкі, заданні для развіцця. А таксама інтэрактыўныя гульні, qr-коды, праз якія можна выйсці на інтэрнэт-старонкі з цікавай інфармацыяй, паслухаць музыку.

Реклама

«Асцярожна: дзеці!». Тут галоўныя героі – Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон) – разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі, якія напэўна захопяць дзяцей.

Кожны нумар часопіса – тэматычны. Тэмы першых нумароў – самалёты, катастрофы, мабільнікі.

Разынка кожнага нумара – вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Напэўна спадабаецца дзецям рубрыка «Пахімічым», у якой ім прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты.

У наступных нумарах Цім, Мара, Газ і Тормаз будуць шукаць скарбы, трапяць у самыя дальнія куточкі свету і пры гэтым будуць карыстацца найсучаснейшымі тэхналогіямі.

Героі часопіса «Дуду» — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду, якія разам спасцігаюць свет. Тэма першага нумару – «Усё пра катоў», другога – «Усё пра метро».

У кожным нумары ёсць адмысловыя заданні на развіццё логікі, увагі, дробнай маторыкі і г. д., падрыхтаваныя дасведчанымі педагогамі.

Часопісы прадаюцца ў кіёсках «Белдрука», кнігарнях, гіпермаркетах. Купляйце і чытайце! А найлепш – выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс «Асцярожна, дзеці» – 75080 (ведамасны 750802). Падпісны індэкс «Дуду» – 75081 (ведамасны 750812).

Реклама

 

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.