Прислать новость
  • 4 °C
    Погода в Бресте

    4 °C

  • 2.5729
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5729
    EURO3.0118
    100 RUB3.2977

У вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна ўспышка каранавіруса. Яе зыходным пунктам стала вяселле пратэстантаў у канцы красавіка

У вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна ўспышка каранавіруса. Яе зыходным пунктам стала вяселле пратэстантаў у канцы красавіка

6 307 09.05.2020 22:39 Страдзічы — вялікае сяло абапал дарогі Брэст — Тамашоўка, з прыкладна 1 600 жыхарамі. Источник: https://nn.by

Сярод хворых - кіроўца школьнага аўтобуса з жонкай і настаўніца. Справу ўскладняе адмаўленне праблемы з боку часткі жыхароў, у тым ліку і вернікаў.

«29 красавіка было вялікае вяселле ў Брэсце. Пасля яго і пахварэлі. Пару дзён маўчалі, але пасля пачалі дактароў выклікаць. Пазаўчора за адну ноч у бальніцу забралі каля 40 чалавек. Учора яшчэ чалавекі тры, сёння адну жанчыну таксама, — распавяла «Нашай Ніве» мясцовая жанчына. — Вернікі не асабліва хочуць ехаць у бальніцу, ігнаруюць меры бяспекі.

Мясцовага мужыка Косцю Т. забралі ў капсуле дактары. Дык толькі хуткая ад’ехала, як яго жонка прыбегла на наш мясцовы рыначак — агуркі прадаваць. Пасля ўбачыла санстанцыю і хуценька сышла.

Реклама

Пратэстантам закрылі дом малітвы, але іх гэта не спыняе. Цяпер у іх вяселлі ідуць кожныя выхадныя, там усё роўна збіраюцца па 400-500 чалавек, з’язджаюцца з усёй акругі. Іх царкву закрылі, дык яны ставяць намёт і там праводзяць набажэнствы.

Читайте также: Минздрав обнародовал статистику по коронавирусу в Беларуси на 9 мая: за сутки – 951 новый случай

Дзеці ў школу не ходзяць. Сама школа працягвае працаваць, настаўнікі ходзяць штодня ў масках і пальчатках, але людзі дзяцей не пускаюць, баяцца», — расказвае жанчына.

Реклама

«Забралі сапраўды шмат па бальніцах. Маіх суседзяў забралі ўчора ўначы — і мужа, і жонку. Ці была ў іх «карона», я не ведаю, але днём прыязджалі іх дом дэзынфікаваць», — кажа іншая мясцовая жыхарка.

Ананімны тэлеграм-канал «Баста» напісаў, што тамада з таго брэсцкага вяселля працуе кіроўцам школьнага аўтобуса і прывозіць у Страдзеч дзяцей з іншых вёсак. У яго нібыта быў пацверджаны каранавірус.

«Наша Ніва» звязалася з сям’ёй Канстанціна І. — таго самага кіроўцы. Аказалася, ён сапраўды ў бальніцы.

«У бацькі двухбаковая пнеўманія. Яго забралі дні тры таму. Сёння мама паехала правярацца, і ёй адразу сказалі, што трэба класціся ў бальніцу — таксама двухбаковая пнеўманія, — распавяла «Нашай Ніве» старэйшая дачка Канстанціна. — Але пра каранавірус я нічога не ведаю, здаецца, у іх яго няма. Нас, дзяцей, ніхто не правяраў.

Апошнім часам у бацькі была тэмпература. Дык ён узяў бальнічны, на працу не хадзіў».

Читайте также: «В нынешних реалиях это просто дурдом!» Брестчане по-разному отнеслись к проведению военного парада в год пандемии

Реклама

З падазрэннем на «карону» забралі ў бальніцу і адну з настаўніц. Праўда, яе сын сказаў, што «каранавіруса» ў мамы «дакладна няма». У бальніцу яе «забралі проста так. Тэмпература трохі паднялася, і ўсё».

Пры гэтым і школа, і вернікі, і мясцовыя адказныя асобы — усе маўчаць. Ці кажуць: якія праблемы? Усё нармальна!

«Наша Ніва» пазваніла ў страдэцкую школу, але хамаватая жанчына, якая прадставілася намесніцай дырэктара, паведаміла, што трэба мець дазвол аддзела адукацыі, каб задаваць ёй пытанні. Пасля чаго кінула слухаўку.

«Я на такія пытанні не адказваю. Людзі хварэюць паўсюль, не толькі ў Страдзечы. Звычайная сітуацыя, я б так сказаў», — сказаў Уладзімір Хілько з мясцовай царквы евангельскіх хрысціян.

«Ну ёсць асобныя [выпадкі], але каранціну няма, усё няпраўда. Усё працуе, школа працуе ў штатным рэжыме. Не трэба ствараць паніку», — паведаміў Канстанцін Сталяроў, стараста вёскi.

Читайте также: В Ляховичском районе умерла 38-летняя женщина, у которой была пневмония. Хоронили в закрытом гробу

Ёсць хворыя і ў суседняй вёсцы Прылукі, школьнікаў з якой возяць у школу ў Страдзеч. Але там мясцовы стараста таксама кажа — усё акей.

«Ну хварэюць некаторыя, але ўсё нармальна. Павальна ў масках ніхто не ходзіць, псіхозу няма», — адрапартаваў Генадзь Валчэцкі, стараста Прылук.

Вядома, што памёр ураджэнец Страдзечы Уладзімір К., які жыў у Брэсце, таксама пратэстант. Па вёсцы ходзяць чуткі, што мужчына сканаў ад каранавіруса. Нібыта, быў на адным з вяселляў сваякоў-вернікаў, пасля паўтара тыдні рэанімацыі, штучная кома і смерць.

Пахавалі мужчыну ў Страдзечы 7 мая.

Читайте также: «Не такой он уже и опасный этот вирус, как нам казалось вначале»: Лукашенко дал еще пару советов по профилактике COVID

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.