Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 3.9228
    Курс валюты в Бресте
    USD2.494
    EURO2.9175
    100 RUB3.4366

У Ганцавічах вучыліся ствараць паштоўкі-выцінанкі і сімвал Калядаў – казу з зоркай

909 19.12.2017 11:53 На адкрыцці выставы «Цуд на Каляды». Фота: Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў. Источник фото

У Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў 11 - 17 снежня адбыліся серыя майстар-класаў, вернісаж, калядная прадстаўленне.

Тое, што мінулы тыдзень быў насычаным на мерапраемствы, невыпадкова. Наступаюць калядныя дні – час чакання цудаў, сюрпрызаў і падарункаў. Можна не толькі чакаць, але і самім ствараць цуд!

Пад такім дэвізам народны клуб майстроў «Багач» арганізаваў майстар-клас па стварэнні навагодняй паштоўкі ў стылі выцінанкі для маладых людзей с інваліднасцю і іх бацькоў. Майстар-клас праводзіла майстар Дома рамёстваў Вольга Івановіч, паведамілі «БГ» у Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй выцінанкі, матэрыяламі і тэхналогіяй выраба, асноўнымі этапамі яе выканання. Пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства самі паспрабавалі выразаць нарыхтоўкі з паперы (навагоднюю ялінку, анёла і сімвал 2018 года – сабаку) для будучай паштоўкі.

Реклама

Калі нарыхтоўкі былі выразаныя, ўдзельнікі аформілі віншавальныя паштоўкі з надпісамі «З Калядамі і Новым годам»! Выраб паштоўкі-выцінанкі стварыў навагодні настрой, з’явіўся добрым самаробным падарункам, а таксама садзейнічаў выхаванню цікавасці да беларускіх народных рамёстваў.

Яшчэ адным мерапрыемствам, якое арганізваў народны клуб майстроў «Багач» на мінулым тыдні, стаў майстар-клас па пляценні з папяровых трубачак для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». На ім прысутныя змаглі зрабіць сімвал Калядаў – казу з зоркай. Майстар-клас праводзіла майстар Наталля Юрава, якая працуе выхавальніцай дашкольнай установы яслі-сад №5 г. Ганцавічы. Яна расказала, з якой паперы рабіць трубачкі, чым іх фарбаваць і як сушыць. Усе разам паспрабавалі накруціць трубачак і навучыліся плясці казу з зоркай. Пляценне з газетных трубачак – вельмі займальны і карысны занятак, які спадабаўся ўдзельнікам майстар-класа.

Завяршыўся перадкалядны тыдзень адкрыццём выставы-конкурсу «Цуд на Каляды», дзе прадставілі 45 конкурсных работ з усяго раёна ў розных намінацыях: «Калядны малюнак», «Калядная зорка», «Калядная маска» і «Калядная кампазіцыя». Падчас мерапрыемства госці акунуліся ў чароўную калядную атмасферу, даведаліся пра асноўныя традыцыі святкавання Каляд на Беларусі, узгадалі пра калядныя звычаі, якія захаваліся і да нашага часу. Сапраўдная чароўная атмасфера склалася дзякуючы выступленню ўзорнага ансамбля народных духавых інструментаў «Дударыкі» Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя традыцыйнага беларускага лялечнага тэатра Батлейка, якую падрыхтавалі супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў. Прысутныя з захапленнем глядзелі каляднае прадстаўленне «Цар Ірад», у аснову якога пакладзена біблейская гісторыя аб нараджэнні Хрыста. Дзеянне п’есы суправаджалася цудоўнай музыкай, якую стваралі дудка і цымбалы.

На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі змаглі прыняць удзел у майстар-класах па саломапляценні і выцінанцы. Майстар-клас па вырабе саламянага павука ў выглядзе каляднай зоркі правяла дырэктар Дома народнай творчасці г. Ганцавічы Валянціна Занька. Яна расказала пра гісторыю саламянага павука, яго сакральны сэнс і прапанавала удзельнікам самім яго зрабіць і ўпрыгожыць.

Реклама

Дом рамёстваў запрашае на Каляды ў госці – пазнаёміцца з традыцыйным беларускім лялечным тэатрам, паглядзіць батлеечнае прадстаўленне «Цар Ірад», адправіцца ў калядныя прыгоды з Свінтусам, Козачкай і Сабакам. У праграме майстар-класы і гульні для розных узростаў.

Фота: Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.