Прислать новость
  • -2 °C
    Погода в Бресте

    -2 °C

  • 2.687
    Курс валюты в Бресте
    USD2.687
    EURO2.938
    100 RUB3.8188

У Брэсцкім тэатры лялек адбылася прэм’ера «Новай зямлі»

27.09.2017 17:42 Прэм’ера спектакля «Новая зямля» адбылася 22 верасня. Фота: Вадзім ЯКУБЁНАК. Источник фото

Спектакль паводле паэмы Якуба Коласа стаў першай работай Аляксандра Янушкевіча ў якасці галоўнага рэжысёра тэатра.

Культавы твор класіка беларускай літаратуры прадставілі як калейдаскоп сцен, пачынаючы з раздзела «Леснікова пасада» і заканчваючы «Смерцю Міхала». Пачатак спектакля быў мінімалістычным — сіні задні фон і тры падвешаных кавалка лёду, паміж якіх блукаў галоўны герой. Крыху пазней сцэна пачала ажываць: з’явіліся іншыя акторы, якія візуалізавалі кожны ўзнікаючы вобраз і сітуацыю. Працы з прадметам у спектаклі было неверагодна многа — і некаторыя рэжысёрскія знаходкі паказаліся вельмі ўдалымі. А вось уласна лялек было няшмат, што — такую размову мы пачулі ў антракце — збіла з панталыку гледачоў, якія прыйшлі ў тэатр лялек упершыню. Хоць назваць гэта недахопам спектакля нельга.

Што да самога дзеяння, то пастаноўка прадстаўляла ілюстрацыю да паэмы. Некаторыя сцэны былі вырашаны вельмі цікава, так, што скура пакрывалася мурашкамі. А дзесьці рэжысер быццам заігрываў з гледачом, дадаючы ў сур’езныя сцэны залішні гумар, толькі б публіка не сумавала. Паўнавартасная карцінка сабралася пад фінал спектакля — сцэну хваробы Міхала і фінальны маналог можна назваць самымі моцными ў пастаноўцы.

Реклама

Цікава і вось што: режысёру ўдалося паказаць спалучэнне праваслаўя і паганства, характэрнае для беларускіх зямель. Героі ў буквальным сэнсе раяцца з Богам пры прыняцці важных рашэнняў. І адначасова ў пастаноўцы ажываюць прыродныя з’явы. Гэта надае дзеянню нейкую жвавасць і дакладнасць.

Калектыў тэатры ў «Новай зямлі» паказвае свае лепшыя бакі. Удала вырашаны касцюмы і сцэнаграфія, цікава падабрана музыка. І, канешне, нельга не адзначыць працу актораў — Рамана Пархача, Андрэя Паляньскага, Ліліі Версты і інш. Дарэчы, у спектаклі занята амаль што не ўся трупа. «Новая зямля» гэта, безумоўна, важная работа ў жыцці Брэсцкага тэатра лялек.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.