Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 3.9458
    Курс валюты в Бресте
    USD2.503
    EURO2.9371
    100 RUB3.4432

У Берасці адкрыецца выстава БДСМ-II

378 23.01.2018 13:55 Фрагмент карціны Канстанціна Ладошкіна «Барочная». Прадастаўлена галерэяй «Прасторы КХ». Источник фото

Выставу беларускага дэвіянтнага сучаснага мастацтва прадставяць 27 студзеня а 19.00 у галерэі «Прасторы КХ».

У экспазіцыі прадставяць новыя працы Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча ў вялікім фармаце. Абодва мастакі – падапечныя менскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната №3.

Прэзентаваць выставу будзе Дар’я Яскевіч – псіхолаг псіханеўралагічнага дома-інтэрната, арт-тэрапеўт, арганізатар мастацкай майстэрні «Дом», куратар выставаў беларускага дэвіянтнага мастацтва і праекта «Аrt «Ну-во!», адзін з куратараў фэстывалю інтэграваных тэатраў OneDay, арганізатар рэабілітацыйных арт-тэрапеўтычных пленэраў і лагераў для людзей з асаблівасцямі і без.

Реклама

Першая выстава цыклу, падчас якой берасцейцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мастакоў – падапечных менскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, праходзіла ў «Прасторы КХ» у красавіку 2016 года. У 2017-м у галерэі прадставілі творы Ладошкіна і Буліча ў межах вялікага арт-праекту «Восеньскі салон з «Белгазпрамбанкам» у Менску.

Карціна Канстанціна Ладошкіна «Голыя ў палонцы з бусламі»

Канстанцін Ладошкін нарадзіўся ў 1951 годзе. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Служыў у арміі. Працаваў на заводзе абагравальнага абсталявання. Разведзены. Мастацкай адукацыі не мае, але сцвярджае, што закончыў тэатральна-мастацкі інстытут. Малюе з самага дзяцінства. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва «Арт «Ну-во!» з 2007 года. Удзельнік міжнароднага фестывалю сучаснага мастацтва «ДАХ». Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Украіне, Польшчы, Нарвегіі.

Міхась Буліч нарадзіўся ў 1951 годзе. Халасты. Дзяцей не мае. Жыве ў доме-інтэрнаце з 1992 года. Маляваў усё і заўсёды. Мастацкай адукацыі не мае. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва «Арт «Ну-во!» з 2004 года. Неаднаразовы ўдзельнік міжнароднага фестывалю сучаснага мастацтва «ДАХ». Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Германіі, Польшчы, Нарвегіі.

Уваход на адкрыццё вольны.  Наведаць выставу можна да 17 лютага. Рэжым працы галерэі: чацвер – нядзеля з 15.00 да 19.00.

Карціна Міхаіла Буліча «Жанчына ў чырвоным»
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.