Прислать новость
  • -17 °C
    Погода в Бресте

    -17 °C

  • 2.5428
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5428
    EURO3.0813
    100 RUB3.4635

У Беларусі пяць суддзяў сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні. Сярод іх тыя, хто судзіў Статкевіча, Севярынца, Багінскую

У Беларусі пяць суддзяў сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні. Сярод іх тыя, хто судзіў Статкевіча, Севярынца, Багінскую

58 25.12.2020 14:01 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://www.b-g.by/

У некаторых з іх пяцігадовы кантракт пачаўся два месяцы таму — але суддзі звольніліся.

«Наша Ніва» паведаміла пра сыход у адстаўку беларускіх суддзяў. Чацвёра з іх прысуджалі «суткі» і штрафы ўдзельнікам акцый пратэсту і іншым апазіцыянерам.

  • Аляксей Бычко, Мінскі гарадскі суд

Стаў суддзёй Цэнтральнага раёна Мінска яшчэ ў 2004 годзе. У канцы 2000-х даваў па 15 сутак і маладафронтаўцам («Малады Фронт» – самая вялікая моладзевая апазіцыйная арганізацыя, яе заснавальнік – палітвязень Павел Севярынец), і прадпрымальнікам, і палітыку Віктару Івашкевічу. У 2011 годзе суддзя трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Кантракт Бычко дзейнічаў да 2022 года, але ён вырашыў сысці датэрмінова.

Реклама
  • Аляксей Кісляк, суд Ленінскага раёна Мінска

Гэты суддзя адпрацаваў з новага пяцігадовага кантракта трохі больш за год — і папрасіўся ў адстаўку. Да выбараў праз яго прайшлі як мінімум 15 працэсаў. Кісляк судзіў у тым ліку Міколу Статкевіча, Эдуарда Пальчыса, пісьменніка Уладзіміра Арлова. Кісляк нікога не адправіў на суткі, але даваў буйныя штрафы.

Читайте также: «Что ты думаешь — это уже твои проблемы»: В Пинске после выборов судья отказался вести дела по 23.34 КоАП и уволился

  • Іван Касцян, суд Цэнтральнага раёна Мінска

Іван Касцян працаваў суддзёй з 2017 года. Судзіў многіх вядомых дзеячаў апазіцыі — Юрася Губарэвіча, Мікалая Казлова, Змітра Дашкевіча, Ніну Багінскую, Максіма Вінярскага. Даваў 15 сутак Паўлу Севярынцу. Па артыкуле 23.34 агулам выдаў штрафаў на 60 тысяч рублёў, прысудзіў 139 сутак

Реклама
  • Таццяна Трапашка, суд Жодзіна

Новы пяцігадовы кантракт у яе пачаўся… толькі два месяцы таму. Вядомы тры палітычныя працэсы, якімі займалася Трапашка. Усе тры разы яна давала дэманстрантам па 10 базавых велічыняў і адпускала з СІЗА.

  • Віталь Янюк, суд Наваполацка

Актыўнасць у Наваполацку была не такая вялікая, у базе няма звестак пра палітычныя працэсы Янюка. Новы кантракт пачаўся ў яго ў лютым 2020 года. Апроч таго, Уладзімір Космач папрасіўся ў адстаўку з пасады старшыні Ганцавіцкага суда, але застаўся проста суддзёй.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.