• 4 °C
    Погода в Бресте

    4 °C

  • 2.1201
    Курс валюты в Бресте
    USD2.1201
    EURO2.339
    100 RUB3.3982

У 2016 годзе на Беларускай чыгунцы аштрафана амаль 10 тысяч «зайцоў»

У 2016 годзе на Беларускай чыгунцы аштрафана амаль 10 тысяч «зайцоў»

48 21.02.2017 11:28 Фото носит иллюстративный характер. Источник: http://cs624821.vk.me

І больш за 2 тысячы чалавек прыцягнуты да адказнасці за курэнне ў забароненых месцах.

У мінулым годзе кантралёры-рэвізоры правялі амаль 57 тысяч праверак, што на 2 468 больш, чым у 2015-м. Асноўная ўвага надзялялася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа, на долю якіх прыйшлося больш 97% ад агульнай колькасці праверак.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 12 097 чалавек. У тым ліку 9 993 – за безбілетны праезд і 2 104 – за курэнне ў забароненых месцах.

Реклама

У выніку кантролю спагнана штрафаў у памеры 153 тыс. рублёў.

У гэтым годзе праца па супрацьстаянні безбілетнаму праезду працягнецца, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі. У студзені кантралёры-рэвізоры пасажырскіх цягнікоў правялі 4 778 праверак, падчас якіх да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 805 чалавек, спагнана штрафаў на суму 11, 2 тыс. рублёў.

У цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні; у цягніках рэгіянальных ліній – 0,7 базавай; міжрэгіянальных і міжнародных ліній – 1 базавую.

Реклама

За курэнне (ужыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах прадугледжаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.