Прислать новость
  • 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 3.9794
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6237
    EURO2.9631
    100 RUB3.326

Стрыт-арт мастак правядзе майстар-клас у Берасці

91 22.06.2017 15:11 Cтрыт-арт з Чапскім на вул. Кастрычніцкай у Менску. Источник фото

Сустрэча з Сяргеем Русаком адбудзецца ў пятніцу 23 чэрвеня ў офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Сяргей прыедзе зрабіць вулічны перфоманс з маляваннем постэраў па спецыяльна распрацаваным прынтом для «Дзедзіч». У дворыку мастак намалюе для першых 15 наведвальнікаў постэр з дапамогай уласных трафарэтаў.

Сяргей Русак aka Ізюм – мастак з Ліды, але яго творчасць раскідана па ўсёй Беларусі. Самая вядомая яго праца – стрыт-арт з Чапскім на вул. Кастрычніцкай у Менску, які быў зроблены ў межах фестывалю Vulica Brazil. Усе яго працы можна паглядзець тут.

Реклама

Кожнаму, хто прыйдзе на сустрэчу з мастаком, надрукуюць прынт на цішотку па метаду шэлкаграфіі. Прыносце цішотку з бавоўны светлага колеру, без прынтоў.

Ва ўсіх працэсах можна паўдзельнічаць асабіста. Сустрэча адбудзецца ў офісе «Дзедзіча» (вул. Маякоўскага, 46-1). Пачатак а 19.30.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.