Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.486
    Курс валюты в Бресте
    USD2.486
    EURO2.3759
    100 RUB4.2415

Соцапытанне: 65% беларусаў за саюз з Расіяй і толькі 19% – за ўступленне ў Еўрасаюз

21.02.2017 13:18

Пры гэтым большасць беларусаў аб’ядноўвацца з Расіяй у адну дзяржаву не жадаюць.

Пра гэта кажуць дадзеныя соцапытання Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага (BAW, Варшава), вынікі якога апублікаваў tut.by.

Па дадзеных на канец снежня 2016 года, 64,9% беларусаў жадаюць бачыць сваю краіну ў саюзе з Расіяй, 19,1% – у Еўрасаюзе. Астатнія альбо не вызначыліся (13,9%), альбо адмовіліся адказваць (2,2%).

Реклама

Трэба адзначыць, што сацыяльнае даследванне BAW праводзілася да рэзкіх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі ў адрас Расіі 3 лютага. У апошнім апытанні ўдзельнічалі 1 048 чалавек, людзей інтэрв’юіравалі індывідуальна па месцы жыхарства.

Кіраўнік BAW тлумачыць высокія лічбы прарасейскіх настрояў цяжкасцямі ўнутры Еўрасаюзу (бежанцы, выхад Вялікабрытаніі), эканамічнай залежнасцю Беларусі ад Расіі, адсутнасцю выразнага сігналу ад Бруселя пра жаданне бачыць Беларусь членам ЕС, а таксама дамінаваннем у краіне расійскіх СМІ.

У дачыненні да апошняга пункту ў пераднавагоднім апытанні высветлілася, што расійскім СМІ (як афіцыйным, так і незалежным) давяраюць больш, чым беларускім.

Пры гэтым, згодна з дадзенымі давследавання, беларусы ў сваёй масе не жадаюць аб’яднання з Расіяй у адну дзяржаву. У маі 2016 года BAW задала пытанне, якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расіі. Адказы размеркаваліся так:

– Яны павінны быць такімі ж, як і з іншымі краінамі – з закрытымі межамі, з візамі, мытнямі – 6,6%;

– Беларусь і Расія павінны быць незалежнымі, але дружалюбнымі краінамі – з адкрытымі межамі, без віз і мытняў – 73%;

– Беларусь і Расія павінны аб’яднацца ў адно саюзную дзяржаву – 13,1%;

– Беларусь павінна ўвайсці ў Расію ў якасці суб’екта федэрацыі – 1,7%.

Матэрыялы па тэме:

Реклама

Позиция россиян в отношении белорусов — дружба дружбой, а табачок врозь

Каждый четвертый россиянин считает, что РФ должна контролировать бывшие республики СССР

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.