• 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.5973
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5973
    EURO2.8478
    100 RUB3.2869

Расклад пасхальных набажэнстваў у каталіцкіх храмах Брэста і вобласці

Расклад пасхальных набажэнстваў у каталіцкіх храмах Брэста і вобласці

533 29.03.2018 16:44 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://www.sb.by

1 красавіка хрысціяне-католікі святкуюць Вялікдзень. Пасхальныя набажэнствы пройдуць ва ўсіх каталіцкіх храмах.

На працягу трох дзён, якія называюцца Святым Пасхальным Трыдуумам, у касцёлах урачыста адзначаюць найбольшую таямніцу нашага адкуплення, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне свайго Пана Езуса Хрыста.

Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. У некаторых касцёлах падчас Імшы Вячэры Пана адбываецца абрад абмывання ног на ўспамін таго, што Езус перад апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гэтсыманіі. З алтара здымаецца абрус, а табэрнакулюм застаецца пустым і прыадчыненым.

Реклама

У Вялікую пятніцу Мукі Пана, а таксама ў наступны дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

У Вялікую суботу веруючыя прабываюць каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.

У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. «вігілія») на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў. Пачынаецца яна з Літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала – вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі. Затым спяваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана, пасля чаго ў Літургіі Слова, значна больш працяглай, чым звычайна, Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва. Трэцяя частка Вігіліі – гэта Літургія Хросту, падчас якой асвячаецца вада і адбываецца хрост тых, хто рыхтаваўся прыняць гэты сакрамэнт, а ўсе астатнія вернікі аднаўляюць свае хросныя абяцанні. Нарэшце, адбываецца Эўхарыстычная Літургія, у якой адбываецца ўспамін смерці і ўваскрасення Пана праз складанне ў постацях хлеба і віна ахвяры Яго Цела і Крыві.

Реклама

 

Парадак набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум

ЧацверПятніцаСуботаНядзеля
М.Б. Каралевы

(Кіеўка)

19.0019.0019.0007.00; 13.00
Жабінка17.0017.0017.0011.00
Св. Юзафа

(Кавалёўка)

18.3018.3021.0007.00; 11.oo
Пелішчы19.0019.0021.0008.00
Падлессе10.00
Маларыта20.0020.0022.0007.00
Чарнаўчыцы18.3018.3021.0007.00
Камянец18.0018.00??
Высокае19.0019.0019.0007.00
Воўчын17.3017.3017.3008.30
Узвышэння Св. Крыжа (Брэст)18.0018.0021.3007.00; 12.00; 18.00
Кобрын19.0019.0019.0007.00; 11.00

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.