• 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.5722
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5722
    EURO2.7797
    100 RUB3.3586

Расклад набажэнстваў за памерлых у касцёлах і на могілках Брэста

Расклад набажэнстваў за памерлых у касцёлах і на могілках Брэста

284 01.11.2018 10:04 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://katolik.life

З нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў святары будуць маліцца за памерлых.

Касцёл памятае пра памерлых на працягу ўсяго літургічнага года. Але дзень 2 лістапада з’яўляецца асаблівым. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго за памерлых. Таму важна прыступіць да споведзі і прыняць Хрыста ў Святой Камуніі.

Варта не забываць пра духоўнае значэнне ўспаміну памерлых вернікаў, бо малітоўная памяць мае вялікую моц. Але нельга таксама занядбоўваць знешні выраз нашай памяці: знічы, кветкі і ўпарадкаванне могілак. У гэтыя дні варта прыйсці на месца пахаванняў і ўзяць удзел у прынагоднай Святой Імшы. 2 лістапада можна наведаць магілы не толькі блізкіх, але і невядомых асобаў, якія аддалі жыццё за веру, Айчыну або сталі ахвярамі ваенных канфліктаў, кажа пінскі епіскап Антон Дзям’янка.

Реклама

Нягодным было б і нават нельга, каб на могілках быў чутны крык, шумныя размовы, смех ці зласлоўе. Недапушчальна таксама на могілках паліць цыгарэты, спажываць алкаголь, ездзіць на роварах, матацыклах, аўтамабілях, выгульваць сабак.

Расклад набажэнстваў за памерлых у касцёлах і на могілках Брэста

1 лістапада

Реклама

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34) – 09.00, 12.00, 18.00

Касцёл Маці Божай (зав. Ламаносава, 7/1) – 09.00

Касцёл святога Юзафа (вул. Суворава, 184) – 09.00, 11.00, 18.00

Вайсковыя могілкі на Рэчыцы – 10.30

Гарнізонныя могілкі ў Брэсцкай крэпасці – 11.00

Могілкі на Рэчыцы – 14.00

Реклама

Могілкі «Плоска» – 14.00

Могілкі на вуліцы Пушкінскай – 18.00

Могілкі ў вёсцы Міцькі – 14.00

Могілкі ў Камяніцы-Жыравецкай – 14.00

Могілкі «Вулька» – 15.00

 

2 лістапада

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34) – 09.00, 12.00, 18.00

Касцёл Маці Божай (зав. Ламаносава, 7/1) – 09.00

Касцёл святога Юзафа (вул. Суворава, 184) – 09.00, 18.00

Могілкі ў вёсцы Казловічы – 14.00

Могілкі «Паўночныя» – 14.30

Могілкі ў вёсцы Матыкалы – 14.00

Могілкі «Плоска» – 14.00

Могілкі на вуліцы Пушкінскай – 18.00

 

3 лістапада

Трышынскія могілкі – 11.00

Могілкі ў Косічах – 11.00

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.