Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.6264
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6264
    EURO3.084
    100 RUB3.3274

Приведен в исполнение смертный приговор в отношении убийцы своих детей

«Пахаваюць у закрытай труне». Пад Ганцавічамі памёр 38-гадовы пастар царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў

364 12.05.2020 16:22 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://pixabay.com

Афіцыйнага пасведчання аб смерці пакуль няма. У пастара засталося чацвёра дзяцей.

12 мая памёр пастар царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Віктар Макарэвіч, піша «Наша Ніва». Ён жыў пад Ганцавічамі ў вёсцы Малькавічы, служыў у суседняй вёсцы Ліпск. Макарэвічу было 38 гадоў.

«Забіралі яго ў бальніцу проста таму, што трымалася высокая тэмпература. Там пачалі даваць антыбіётыкі, праз гэта пачаліся праблемы з жыватом, — расказаў сваяк пастара. — Пасля яму стала горш, паклалі нават на ШВЛ. Але ці была тое пнеўманія, мы не ведаем. Ці рабілі тэсты на каранавірус, не ведаем таксама».

Реклама

Читайте также: Еще один священник попал в больницу с коронавирусом. На этот раз – в Гродненской области

Ускрываць цела, па славах сваяка, будуць 13 мая, тады і дадуць афіцыйнае пасведчанне аб смерці. Адпаведна, 13 мая адбудзецца і пахаванне.

«Жонку Віктара ўжо папярэдзілі, што з бальніцы цела аддадуць у закрытай труне, адкрываць забаронена. Параілі, каб на пахаванні было як мага менш людзей, толькі самыя блізкія сваякі», – дапоўніў ён.

Реклама

У Віктара Макарэвіча засталося чацвёра дзяцей.

Читайте также: В Минске умер священник Свято-Петро-Павловского собора. У него был коронавирус

Як раней пісала «БГ», 29 красавіка стала вядома, што памёр святар Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску Генадзь Буцько, у яго быў каронавірус. Святар знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх, і яму патрабавалася пераліванне плазмы крыві ад донара, які перахварэў каронавірусам. Мужчына яго не дачакаўся.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.