Раман «Каханне падчас халеры» – самы аптымістычны твор Маркеса. Гэта гісторыя пра тое, як юнацкае каханне набірае сілу і квітнее ў душах ужо немаладых людзей. Праз сваіх герояў пісьменнік даводзіць, што палкасць з лёгкасцю ўзнікае ў любым узросце – не толькі ў маладосці.
Па-беларуску роман загучыць у выдатнейшым перакладзе Карласа Шэрмана.
Макет кнігі гатовы. На краўдфандынг-платформе «Улей» збіраюць грошы на аплату аўтарскіх правоў. Маркес – адзін з найпапулярнейшых нобелеўскіх лаўрэатаў, і гэта дыктуе кошты на яго творы.
Дзякуючы падтрымцы ўсіх зацікаўленых плануюць не толькі выдаць раман, але і павялічыць наклад. І тым самым зрабіць кнігу даступнай па-беларуску большай колькасці чытачоў. Падтрымаць праект можна да 30 верасня.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро