• 5 °C
    Погода в Бресте

    5 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

«Народ требовал зрелищ – зрелища народу дали в полной мере!» – лидеры общественного мнения о праздновании 1000-летия

759 10.09.2019 18:57 Карнавал в Бресте. Фото: Сергей НИКРАШЕВИЧ. Источник: https://www.b-g.by/

«БГ» узнала мнения о праздновании: насколько в Бресте была создана атмосфера праздника, антураж, продумана программа, что понравилось, а что нет?

Алесь Абляк, общественный активист:

– Паўдзельнічаў у малітве за Брэст, наведаўшы касцёл. Потым мы паехалi ў крэпасць. Там былі валанцёры-рэканструктары, трошкі акунуліся ў атмасферу былых стагоддзяў. Трапілі на карнавал. Назіраў таксама за канцэртнай праграмай «Міленіум». У горадзе на самой справе адчувалася святочная атмасфера.

Вялізарны мінус – гэта арганізацыя праграмы «Міленіум», дзе людзей падзялілі трыбунай. Вiдавочна, не разлічвалі на такую колькасць гледачоў, што стварыла вялізарныя заторы на дарозе, і людзі скардзіліся, што шмат чаго не было бачна. І, шчыра кажучы, чакаў большага ад «Міленіума», асабліва ад першай часткі гэтай праграмы.

Калі браць агульна, лічу, што свята ўдалося.

 Катерина Таберко, блогер, организатор фестивалей:

– Это было грандиозно и очень масштабно. И в эти дни я организовывала международный фестиваль театров и книг в новом здании театра кукол. Поэтому у меня получилось посмотреть карнавал, который проходил мимо здания театра. Конечно, это было очень-очень-очень яркое событие. Ну, а так мы тут варились в собственном соку – внутри большого праздника города у нас был большой детский праздник. Мы сделали очень большой фестиваль «Книжный шкап». На шести площадках у нас выступало 30 коллективов из шести разных стран, читались лекции по книгам, выступали иллюстраторы, работало 5 выставок. Было интересно, было много людей. Мне очень понравилось этим всем заниматься, понравились коллективы, которые приехали, понравилось, как наши зрители их встречали, как не отпускали, как стоя аплодировали и кричали «браво». У меня было невероятное чувство гордости за родной город, что у нас люди настолько понимают и любят театр.

Невидимой частью праздника стал актерский капустник – театры показывали свои маленькие номера, визитки. Это было очень здорово. В общем, хорошо посидели. Обязательно будем делать такой фестиваль в следующем году. Пока не знаем, на какой площадке, но знаем, что в сентябре – это удобное время: все уже возвращаются из отпусков и еще тепло.

Мне все понравилось во время празднования 1000-летия. Показалось, что в эти дни, судя по тому, что происходило, по отзывам людей, по тому, как было все перекрыто и мы бежали с декорациями под мышкой, что весь город был как один большой фестиваль. Это просто грандиозно, и большое счастье жить в те дни, когда в родном городе такое происходит.

 Игорь Барановский, краевед, выпускающий редактор газеты “Царква”:

– Шмат было зроблена да свята добрага, і асобныя імпрэзы з нагоды 1000-годдзя былі часам цікавыя і вартыя ўвагі, прычым не толькі ў гэтыя выхадныя (6 – 8 верасня).

Я быў з сябрамі з Менска ўвесь дзень 7 верасня – паказаў ім горад падчас свята. Тое, што я ім паказаў, ім спадабалася. Мы зранку паўдзельнічалі ва ўрачыстай малітве за Берасце і яго жыхароў – католікаў абодвух абрадаў у касцёле, паслухалі выдатны выступ беларускага гурта VuRaj («Вурай») на абласным свяце фальклору, пагулялі па Савецкай і набярэжнай Мухаўца, разглядаючы памятныя знакі, слухаючы вулічных музыкаў, завіталі на выставы «АртБрэст-1000» і мастачкі Зоі Луцэвіч. Змаглі нават пачаставацца марозівам, трохі пастаяўшы ў чарзе. Добра, што мы не мелі патрэбы паабедаць у цэнтры гораду, бо пры такім мностве гасцей у горадзе гэта было проста немагчыма. Тут горад аказаўся, на мой погляд, не вельмі гатовы.

Добра, што былі розныя імпрэзы на працягу некалькіх дзён святкавання юбілею: можна было выбраць тое, што кожнага больш цікавіць. Але ва ўсім гэтым было мінімум дзяржаўнай беларускай мовы, што многіх маіх знаёмых непрыемна ўразіла. Не хапала ў музычна-забаўляльнай частцы менавіта мясцовага каларыту, адметнасці.

Многія, асабліва моладзь, яўна былі не вельмі задаволеныя музычнай часткай свята. Горад да юбілею атрымаў шэраг важных знакавых аб’ектаў інфраструктуры і падарункаў («Берасцейская Біблія»), і гэта добра.

Да юбілею горада я больш наведваў краязнаўчыя і культурніцкія імпрэзы, публічныя лекцыі па гісторыі Берасця ў абласной бібліятэцы. Ідэі былі добрыя, але іх рэалізацыя часам магла б быць лепшай. Мне асабіста спадабаліся многія выставы мастакоў да юбілею горада, асабліва ўдзячны за выставу з мастацкай калекцыі «Белгазпрамбанка».

Не магу зразумець, чаму за ўсе дні святкаванняў у Берасьці не адбылося ні аднаго канцэрта мясцовых рок-гуртоў і іншых выканаўцаў. Вялікі сумесны канцэрт менавіта мясцовых музыкаў быў бы вельмі дарэчы!

На мой погляд, кіраўніцтва горада старалася зрабіць святкаванне юбілею, але ад такіх рэжысёраў, якія былі, ім варта ўсё ж адмовіцца і знайсці лепшых – сваіх па духу і веданню мясцовай гісторыі і культуры.

Ніякія сучасныя тэхналогіі і навароты падчас шоу не выцягнуць убогасць мыслення.

І пераканайце мяне, што сцэнарый гэтага шоу пісалі на замову не маскоўскія рэжысёры ці не вывучаныя ў Расіі людзі, якія абсалютна не ведаюць мясцовае і беларускае. А пра адсутнасць дзяржаўнай беларускай мовы і мясцовай, заходнепалескай гаворкі, хоць бы ў песнях падчас гэтага шоу, зусім маўчу, бо гэта проста ганьба. Гэта для людзей без гонару і каранёў.

Антон Остапович, председатель Республиканского совета Белорусского добровольного товарищества охраны памятников истории и культуры:

– Адказаць падрабязна на вашыя пытанні мне цяжка, бо прыехаў у ваш горад 7 верасня. Адразу паехалі ў крэпасць, дзе фактычна з 11.00 да позняга вечара знаходзіліся побач з музеем, а потым начным цягніком назад. Нават па горадзе не прайшліся. Адзінае, што магу сказаць: не зрабіць канферэнцыю навуковую на 1000-годдзе горада – гэта ганьба. Як гарадская, абласная, так і рэспубліканская.

Ольга Крусь, мама, координатор проекта «Активное родительство»:

Празднование тысячелетия в контексте инфраструктуры для детей было многоплановым и насыщенным. В программе было много фестивалей именно для юных горожан и гостей города!

Наличие огромного количества локаций, к сожалению, не отменяет того факта, что большинство из них предлагало типичные развлечения (батуты, аттракционы, попкорн).

Но важно, на мой взгляд, не только «занимать, развлекать, кормить» ребенка, важно предлагать ему то, что может его обогатить эмоционально и интеллектуально.

Безусловным прорывом в этом плане можно назвать «Книжный шкап», который собрал под крышей открывшегося Театра кукол уникальные представления из разных стран.

Здорово, что на фестивале можно было спрятаться от суеты города и шумных парадов.

Из минусов фестиваля – отсутствие развлекательной инфраструктуры для малышей младше 3 лет, а также отсутствие в театре безбарьерной среды и мест для гигиены младенцев. Но, отмечу, что отзывчивые сотрудники помогали находить укромные места и пеленать малышей. Низкий поклон!

Из общей программы мне и моим детям (11 месяцев, 3 года 10 месяцев) понравилось шоу «Модны стыль – народны тэкстыль» и выступление группы «Вурай». Душевно, весело, эмоционально и очень профессионально! Отличный формат для знакомства детей с этнической культурой!

В парке культуры и отдыха ряд активностей предлагал детский фонд ЮНИСЕФ. Отдельно отмечу, что он подарил одной из Брестских школ 3D принтер по случаю 1000-летия. Это прекрасно.

Детские зоны были на всех фестивалях. В том числе стоит особенно отметить зону игр для детей в возрасте до 3 лет на фестивале «Любовь есть» – безопасные маленькие горки и игрушки.

Детям высокочувствительным и восприимчивым к искусству однозначно стоило посетить выставочный зал, где открылась выставка художников Бреста – прекрасные работы!

Несмотря на всю пестроту и разнообразие, я могу констатировать, что центр города (ул. Советская, Гоголя) мало приспособлен для семей с маленькими детьми (нет площадок игровых, барьерная среда, нет комнат пеленания/гигиены, а если и есть, то нет указателей).

Кроме того, нет единой схемы работы с «потеряшками» (на фестивалях есть! Молодцы! Тут в пример могу поставить «Облака молока» и «Любовь есть»). Вполне можно было поставить на ключевых локациях фестиваля инфо-центры, где можно было бы быстро вызвать скорую и милицию, получить карту города и программу фестиваля, оперативно объявить о «потеряшке» в громкоговоритель и т. д.

Также не было домашней качественной еды в легком доступе – только углеводы. Это тема отдельного разговора и, безусловно, достаточно сложный в организации момент! А еще было недостаточно укрытий от солнца, особенно на набережной и Советской. Отдельное спасибо за реновацию Городского сада, где есть тень и можно посидеть в тишине.

На празднике не была продумана логистика – автобусы по всем направлениям были переполнены, необходимо было продумать организацию дополнительных рейсов.

В целом я могу сказать, что объединить взрослых и детей и учесть потребности каждого невероятно сложно! Но можно и нужно к этому стремиться, чтобы соответствовать званию «Город, дружественный детям».

Дмитрий Шиманский, директор агентства регионального развития «Дзедзіч»:

– Адзначылі маштабна. І з пункта гледжання інфраструктурных пераўтварэнняў, на якія мясцовым уладам атрымалася прыцягнуць значныя сродкі з рэспубліканскага бюджэту, і з пункта гледжання насычанасці культурнай прасторы горада разнастайнымі імпрэзамі, дзе кожны мог знайсці нешта для сябе.

Усцешыла тое, што кожны берасцеец мог зрабіць свой унёсак у адзначэнне 1000-годдзя, арганізаваць сваё, хай сабе маленькае, мерапрыемства, прысвяціўшы яго 1000-гадоваму юбілею. І гэтым актыўна карысталіся і бізнес-структуры, і грамадскія арганізацыі, і спартовыя клубы, і проста актыўныя гараджане. Я кажу не толькі пра апошнія выхадныя, а фактычна пра ўвесь летні сезон 2019 года, калі ў Берасці адбывалася надзвычай шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі.

Мы, напрыклад, сабралі цудоўную каманду з актывістаў грамадскіх арганізацый, культурных дзеячаў нашага горада і правялі ў жніўні крафтавы фестываль гісторыі і культуры Ulmus.

Што тычыцца святкавання 6 – 8 верасня, то па выніках можна зрабіць некаторыя высновы:

– Берасцейцы любяць і, у асноўнай масе, умеюць святкаваць. Усе пляцоўкі, якія мне ўдалося наведаць, былі насычаныя людзьмі, а гэта значыць, што ў горадзе ёсць попыт на культурныя імпрэзы. Толькі не састарэлага фармату, з шашлыком і гарэлкай пад сталом, а сучаснага – адкрытага, крэатыўнага, сямейнага.

– Бізнес актыўна пераходзіць да новых стратэгій заваявання даверу спажыўцоў. Шмат мерапрыемстваў было зроблена камерцыйнымі структурамі, і, мяркуючы па ўсім, нас і ў наступныя гады будуць чакаць цікавыя імпрэзы ад вядучых (або ад найбольш дынамічных) прадпрыемстваў гораду.

– У цэнтры горада былі вялікія праблемы з тым, каб знайсці месца паесці. Савецкай для такіх імпрэз ужо не хапае. Трэба ініцыяваць стварэнне новых аб’ектаў харчавання на прылеглых вуліцах, у дворыках, якія атачаюць цэнтральную пешаходную артэрыю.

І некалькі словаў пра галоўную пляцоўку святкавання – «Міленіум», – якая пацягнула асноўную частку бюджэту. Вялікае расчараванне. Атрымаўся выдатны прыклад таго, як рабіць не трэба. Была добрая задумка – не клікаць дарагіх зорак, а даць голас мясцовым талентам. Але рэалізоўваць задумку паклікалі як раз «дарагую зорку» – запрасілі рэжысёра, які абсалютна адарваны ад мясцовага кантэксту, а з гісторыі горада ведае, бадай, толькі пра гераічную абарону крэпасці. Не было адчування ні сапраўднай гісторыі, ні сапраўднай беларускасці, ні сапраўднага Берасця. Ніводнага слова па-беларуску на галоўнай пляцоўцы святкавання яго 1000-годдзя! Як такое можна было дапусціць? Дакладна такое ж свята, са скамарохамі і какошнікамі, можна было б арганізаваць у Тамбове або Саратаве. На мой погляд, гэтай пляцоўцы не хапіла якаснай экспертызы мясцовых гісторыкаў і культурных дзеячаў.

Што тычыцца мяне асабіста, паколькі я адзначаў свята ў сямейным коле, з дзецьмі, мы выбіралі тыя пляцоўкі, дзе не было гучнай музыкі і вялікіх натоўпаў. Надзвычай спадабаўся фестываль «Кніжны шкап», імпрэза каля музея «Бярэсце», вельмі парадавала сваёй беларускасцю алея рамеснікаў на вул. Гогаля.

Вовка Плюмбум, музыкант, участник проекта «Город света»:

– На три дня город превратили в цирк с одноразовыми декорациями, конкурсами у входа в шатер, с толпой оголтелой и сумасшедшей публики. Народ требовал зрелищ – зрелища народу дали в полной мере! В большем – низкопробные, с оговоркой: мол, не заметят.

Мне грустно осознавать: это именно то, что нужно людям.

Я очень не уверен, что городу с 1000-летней историей были необходимы все эти пластмассовые и пенопластовые формы, которые на второй день уже выглядели никак, а после праздника, скорее всего, пущены в расход.

Я уверен, что за эти деньги можно было поставить прекрасный памятник, который своей красотой перекрыл бы всю эту безвкусицу с фонарями и всем остальным. Но, наверное, вы этого достойны. Да. Именно вы, большинство жителей Бреста. Не я!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.