Сітуацыя адбылася ў Мінску 8 лістапада. У сям’і 32-гадовага мінчаніна Дзмітрыя Папая скончыліся грошы, таму ён паехаў да сяброў, каб пазычыць. Па дарозе ўбачыў дэманстрантаў. Вырашыў іх падтрымаць і ўключыў у машыне песню «Родны кут», піша «Наша Ніва». Сілавікі палічылі такі ўчынак удзелам у несанкцыянаванай акцыі. Яны выцягнулі хлопца з машыны і склалі пратакол за ўдзел у мітынгу, а таксама парушэнне правілаў самаізаляцыі.
Читайте также: «13 суток спишь просто на холодных балках». Елена Левченко, вышедшая на свободу, рассказала об условиях на Окрестина
Як паведамілі валанцёрам ў Фрунзенскім РУУСЕ, хворы на каранавірус Дзмітрый будзе чакаць суда ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Дома ў яго засталася жонка і двое малых дзяцей.
Нагадаем, Беларусь знаходзіцца пад уплывам другой хвалі каранавіруса. Яна больш агрэсіўная, чым першая. На 8 лістапада было зарэгістравана 106 279 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 007 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Ачунялі і выпісаны 90 998 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго праведзена 2 689 137 тэстаў.
Читайте также: Минчанин, который из ЦИП вернулся с COVID-19: «До этого лета даже не знал о существовании переулка Окрестина»
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро