Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.486
    Курс валюты в Бресте
    USD2.486
    EURO2.3759
    100 RUB4.2415

На 10,5% знізіўся ў 2016 годзе аб’ём знешняга гандлю таварамі Беларусі

16.02.2017 09:20 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў у мінулым годзе 50 млрд 985,2 млн даляраў, што на 10,5% менш, чым у 2015 годзе, паведаміў Белстат.

Па дадзеных статыстыкаў, экспарт склаў 23 млрд 415,5 млн даляраў (на 12,2% менш), імпарт – 27 млрд 569,7 млн (на 9% менш).

Па выніках 2016 года ў параўнанні з папярэднім годам экспарт тавараў у натуральным выражэнні скараціўся на 0,2%, імпарт – на 2,7% пры зніжэнні сярэдніх цэн экспарту на 12%, імпарту – на 6,5%.

Реклама

Раней у каментары БелаПАН намеснік дырэктара Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгій Грыц звязаў дысбаланс знешняга гандлю таварамі ў 2016 годзе са зніжэннем паставак расійскай нафты і памяншэннем экспарту нафтапрадуктаў.

«Страты ад гэтага перавысілі чаканую выгаду ад нашых прапаноў па памяншэнні цаны на газ. Гэта быў пройгрышны варыянт, і цяпер мы пажынаем плён », – адзначыў эксперт.

Паводле яго слоў, на сітуацыю паўплываў таксама канфлікт, звязаны з пастаўкамі мясной і малочнай прадукцыі ў Расію. «Замясціць гэты рынак іншымі сёння проста немагчыма», – падкрэсліў эксперт.

Ён таксама адзначыў, што стратэгія знешняга гандлю Беларусі заснаваная на цэнавай канкурэнцыі, а пастаўкі фармуюцца за кошт прадукцыі 3-га і 4-га тэхналагічных укладаў, тады як сусветны трэнд звязаны з вытворчасцю і пастаўкамі высокатэхналагічнай прадукцыі.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.