Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 2.6534
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6534
    EURO2.7896
    100 RUB3.6694

«Мы бачым, колькі вас едзе змагацца за нашу і вашу свабоду»: Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны звярнуўся да беларусаў

24.03.2022 13:49 Руслан Стэфанчук. Источник фото

Руслан Стэфанчук лічыць, што мы павінны перамагчы агульнага ворага і гарантаваць мір, стабільнасць, бяспеку і незалежнасць для ўсяго рэгіёна.

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук звярнуўся да беларусаў на сваёй старонцы ў Facebook. Падаем тэкст яго звароту цалкам:

«Звяртаюся да цябе, беларускі народ, да ўсіх вас, нашыя беларускія сёстры і браты!

Реклама

Ваенны злачынца Пуцін, які ўжо па локці ў крыві ад вайны, якую ён распачаў з Украінай, хоча ўцягнуць яшчэ і вас у гэтае злачынства. Ён хоча звязаць вас крывёю нявінна забітых украінцаў, рускіх і беларусаў.

Расійскія войскі падступна ўвайшлі ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі, падняўшы радыеактыўны попел Чарнобыля, які праз 36 гадоў зноў атручвае ўкраінцаў і беларусаў.

Расіяне страляюць па святыні ўсіх славянаў – залатаверхім Кіеве, руйнуючы ўсё дарагое для нас і вас, забіраюць чалавечыя жыцці.

Кожны дзень з вашай тэрыторыі ўзлятаюць самалёты і запускаюць ракеты, якія забіваюць нашых дзяцей і жанчынаў.

Зараз злачынны рэжым Пуціна хоча яшчэ і кінуць вашых сыноў у мясарубку вайны.

Не дазваляйце гэтаму здарыцца!

Не маўчыце. Вы ведаеце, што рабіць. Нельга сядзець моўчкі.

Жыццё ў рабстве – гэта не жыццё. Зараз пішацца гісторыя, і мы ведаем, што гісторыя не даруе злачынстваў.

Надыходзіць момант ісціны, кропка невяртання. Калі вашыя салдаты ўвойдуць на суверэнную тэрыторыю Украіны, уся гісторыя нашага сяброўства будзе знішчаная на стагоддзі. Але вы ўсё яшчэ можаце зрабіць правільны выбар.

Реклама

Вашыя героі ўжо даказалі, што нельга пускаць рускага забойцу на сваю чыгунку. Гэта ўжо не толькі пытанне свабоды, гэта ўжо і пытанне вашага выжывання.

Мы можам і павінны перамагчы агульнага ворага і гарантаваць мір, стабільнасць, бяспеку і незалежнасць для ўсяго рэгіёна, для адзінай і свабоднай Еўропы.

Вы маеце права не змагацца!

З намі цяпер уся Еўропа, з намі цяпер увесь свет. Нашыя ўзброеныя сілы ўмеюць абараняць сваю зямлю і свой народ. Ахвяры сярод расійскіх вайскоўцаў зараз каласальныя.

Вось ужо 27 дзён украінскі салдат не толькі стрымлівае, але і перамагае «другую армію свету», як называлі сябе расійскія вайскоўцы. Расійскія салдаты ўжо масава здаюцца ў палон. Так яны ратуюць сваё жыццё.

Не ахвяруйце самым лепшым, што ёсць – жыццём вашых сыноў і дачок!

Звяртаюся да беларускіх маці – не адпускайце сваіх сыноў на вайну!

Звяртаюся да беларускіх жанчынаў – не адпускайце паміраць вашых мужоў і блізкіх!

Звяртаюся да беларускіх мужчынаў – падумайце пра сваіх дзяцей, якіх вы пакінеце сіротамі, або пра сваіх ненароджаных дзяцей!

Звяртаюся да беларускіх дзяцей – не адпускайце сваіх дарагіх бацькоў на гэтую вайну, бо вы іх больш не ўбачыце.

Звяртаюся да беларускіх вайскоўцаў — памятайце, што злачынныя загады можна і трэба не выконваць!

І так, дарагія беларусы, мы, украінцы, бачым, колькі вас едзе ва Украіну змагацца за нашу і вашу свабоду. Мы бачым, што беларусы ўзрываюць рэйкі ўнутры Беларусі і перадаюць інфармацыю пра месцазнаходжанне ваеннай тэхнікі агрэсара.

Мы бачым, што вы ствараеце ініцыятывы і фонды для падтрымкі нашых мужчын і жанчын на фронце. Ад імя ўсёй Вярхоўнай Рады: дзякуй за гэта.

Але, калі ласка, не спыняйцеся, а працягвайце рабіць усё магчымае, каб паказаць, што беларускі народ супраць гэтай вайны.

Беларусы, не трэба паміраць за Расію!

Жывіце дзеля Беларусі!

Нас з Вамі яшчэ чакае шчаслівае мірнае жыццё, зрабіце правільны выбар».

Читайте также: Обращение к белорусским военным легендарного комбрига 38-й ДШБ Валерия Сахащика, подполковника ВДВ запаса

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.