На яго запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры і працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.
Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.
Удзельнікаў школы чакаюць насычаная цікавая праграма і атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў, творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы, новыя знаёмствы.
За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.
Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.
Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 чэрвеня.
Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл [email protected]
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google