Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.6121
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6121
    EURO3.126
    100 RUB3.4019

Мастачка Вераніка Лебедзева расказала сваю гісторыю ў фарбах

07.02.2018 14:19 Выстава «Мая гісторыя ў фарбах» адкрылася 6 лютага ў Ганцавічах. Источник фото

Выстава «Мая гісторыя ў фарбах» адкрылася 6 лютага ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 работ, выкананых ў такіх тэхніках, як алей, акварэль, пастэль, расказала малодшы навуковы супрацоўнік Наталля Білімава. Мастачка не баіцца эксперыментаваць, змешваць не толькі фарбы, але і стылі, спрабаваць сябе ў розных жанрах і кірунках.

Реклама

Сярод работ сустракаюцца нацюрморты («Нацюрморт з гарлачом», «Нацюрморт з самаварам»), пейзажы, якія адлюстроўваюць вобраз родных краявідаў («Лес ля Малых Круговіч», «Восень у Шашках», «Шлях на Малыя Круговічы»), партрэты («Натуршчыца», «Партрэт маці»). Асобнай увагі заслугоўвае карціна «Ганцавіцкі хлеб», якую мастачка стварыла ў 2008 годзе падчас вучобы ва ўніверсітэце.

«Прыемна было ўбачыць на выставе пейзажы родных для мяне краявідаў, якія дазволілі мне акунуцца ў дзяцінства», – падзялілася ўражаннямі намеснік дырэктара РЦБС па працы з дзецьмі Аксана Карповіч.

Вераніка Лебедзева нарадзілася 8 кастрычніка 1981 года ў вёсцы Шашкі Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 2003 годзе паспяхова скончыла Кобрынскі вышэйшы мастацкі каледж выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў і пачала працаваць кіраўніком гурткоў мастацкай творчасці ў Ганцавіцкім раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2009 годзе скончыла завочны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «выяўленчае мастацтва і чарчэнне, народныя мастацкія промыслы».

Выстава «Мая гісторыя ў фарбах» будзе працаваць да 28 лютага.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.