Прислать новость
  • 18 °C
    Погода в Бресте

    18 °C

  • 4.0058
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5216
    EURO2.9776
    100 RUB3.4267

Regeneration — конкурс городских идей, на котором жители города реализуют свои проекты по улучшению Бреста.

Любая критика со стороны госструктур звучит как угроза: «Дзедзіч» приостанавливает некоторые свои проекты

190 14.04.2021 08:39

Один из них - городской фестиваль истории и культуры Ulmus, который с успехом прошел в 1000-летнем Бресте в 2019 году.

На прошлой неделе на одном из государственных телеканалов вышел сюжет под названием «Двойное дно АРР “Дзедзіч”». Руководитель агентства регионального развития Дмитрий Шиманский говорит, что в «Дзедзіче» все очень удивились столь необъективным оценкам их работы со стороны государственных СМИ.

«Яны спрабуюць прыўнесці палітычную афарбоўку ў нашу дзейнасць, хаця ўсім, хто знаёмы з намі, вядома, што мы займаемся выключна грамадскімі праектамі. Некаторыя з нашых праграм рэалізоўваліся пры падтрымцы гарадскіх уладаў. У сферы нашых інтарэсаў – развіццё грамадзянскай супольнасці Берасця, новыя ідэі для горада, сучасныя фарматы гарадскіх святаў. І калі для гэтага трэба правесці майстар-клас фатографа альбо паразважаць над гістарычным мінулым з дапамогай прафесійных гісторыкаў, то мы запрашаем такіх людзей», – рассказывает Шиманский.

Реклама

По его словам, в сегодняшней ситуации любая критика со стороны государственных структур звучит как угроза. Это повод для того, чтобы пересмотреть направления своей работы и приостановить некоторые из них.

«Зараз мы пераглядаем нашы праграмы. Частку з іх мы вымушаны будзем спыніць. Напрыклад, падрыхтоўку да фестывалю гісторыі і культуры “Ulmus”, які мы планавалі правесці ў жніўні ў партнерстве з гарадскімі ўладамі. Таксама адкладзем другі сезон конкурса гарадскіх ідэй “Regeneration”», – добавляет руководитель агентства.

Кроме того, «Дзедзіч» опубликовал на своем сайте заявление, в котором перечислил достижения за более чем два десятка лет своей истории и напомнил о принципах работы организации.

– За 21 год працы «Дзедзіч» рэалізаваў больш за 150 адукацыйных, асветніцкіх, экалагічных праектаў і праграм. Мы заахвочваем берасцейцаў быць актыўнымі і неабыякавымі гараджанамі, прыдумваць цікавыя ідэі і рэалізоўваць іх, каб наш горад станавіўся больш прыгожым, утульным і зручным для жыцця.

Напрыклад, у 2019 годзе ў Гарадскім садзе намі быў арганізаваны Фестываль гісторыі і культуры ULMUS, які прадэманстраваў новы фармат гарадскіх святаў. Ён атрымаў высокія ацэнкі ад экспертаў і кіраўніцтва горада, стаў сапраўдным святам для гараджан. Падрабязней з фестывалем можна пазнаёміцца на сайце. На пачатку мінулага года мы арганізавалі курсы псіхалагічнай падтрымкі валанцёраў і грамадскіх актывістаў, якія адчувалі прафесійнае выгаранне.

Читайте также: В Городском саду «вырос» новый фестиваль истории и культуры Ulmus. Смотрите, как это было (много фото)

Праекты, iнiцыяваныя намі, рэалізоўваліся ў тым ліку і пры падтрымцы мясцовых уладаў, бізнэса, грамадскіх арганізацый горада. Летам 2020 года ў партнёрстве з Брэсцкім гарвыканкамам і мясцовым бізнэсам мы правялі конкурс гарадскіх ідэй Regeneration. Падтрымалі 9 цікавых і актуальных для нашага горада ідэй берасцейцаў. Усе ідэі былі паспяхова рэалізаваныя і прынеслі карысць гараджанам. Падрабязней пра конкурс і самі ідэі можна паглядзець на сайце.

Апошнія некалькі гадоў мы праводзім штогадовую адкрытую грамадскую прэмію з вызначэннем самага паспяховага праекта «Праект года» і самага актыўнага валанцёра ў Берасці «Валанцёр года».

Читайте также: Стали известны обладатели премий «Проект года» и «Волонтер года» в Бресте (фото)

Реклама

Мы ганарымся тым, што актывісты «Дзедзіча», удзельнікі нашых праектаў спрычыніліся да стварэння ў Берасці шматлікіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. Агулам у нашых мерапрыемствах – трэнінгах, міжнародных абменах, сустрэчах – узялі ўдзел больш за 5 000 маладых берасцейцаў.

Усе нашы дзеянні накіраваныя на прыцягненне ў грамадскую сферу Берасця крэатыўных і ініцыятыўных людзей, каб насычаць горад цікавымі і карыснымі імпрэзамі, рабіць гарадское жыццё больш разнастайным і прываблівым. У бліжэйшых планах – дапамога ў рэалізацыі чарговых 10 праектаў берасцейцаў, удзельнікаў нашай Школы праектнага мэнэджэра. Яны прыдумалі цікавыя ідэі, пры дапамозе трэнера распрацавалі праекныя заяўкі і выйгралі конкурс на іх рэалізацыю. У бліжэйшыя месяцы берасцейцы змогуць узяць удзел у рэалізацыі кожнай з гэтых 10 ідэй.

Мы ўпэўненыя, што кожны, хто пазнаёміцца бліжэй з нашай арганізацыяй, зразумее, наколькі важна развіваць грамадскія ініцыятывы і садзейнічаць рэалізацыі карысных для гараджан ідэй.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.