Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 3.9458
    Курс валюты в Бресте
    USD2.503
    EURO2.9371
    100 RUB3.4432

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў запрашае на калядную сустрэчу

108 11.01.2018 14:43 Фота носіць ілюстрацыйны характар. Источник фото

«Шчодры вечар» адбудзецца 13 студзеня на сцэнічнай пляцоўцы Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2).

Пачатак сустрэчы – а 13.00. Уваход свабодны.

Мэты мерапрыемства – захаванне, падтрымка, актуалізацыя і папулярызацыя рэгіянальнай і лакальнай традыцыйнай нематэрыяльнай і матэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў. Дарослыя і дзіцячыя фальклорныя калектывы з Ганцавіцкага і суседніх раёнаў у жывой непасрэднай атмасферы прадставяць традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці. Удзельнікі гуртоў паспяхова вывучаюць і пераймаюць ад носьбітаў абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры, папулярызуюць культурную спадчыну свайго краю.

Реклама

Удзельнікі і госці вечара ўбачаць калядную дзею «Цар Ірад» традыцыйнага лялечнага тэатра «Батлейка», прымуць удзел у майстар-класе па вырабе каляднай зоркі. Будзе працаваць пляцоўка з гульнямі і гарбатай, а таксама рынак рамеснікаў, дзе можна набыць прыгожыя падарункі і сувеніры. Акрамя гэтага, на сустрэчы падвядуць вынікі конкурсу «Цуд на Каляды» і ўзнагародзяць пераможцаў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.