Прислать новость
  • 2 °C
    Погода в Бресте

    2 °C

  • 2.5372
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5372
    EURO3.0799
    100 RUB3.4595

Верующих и людей доброй воли попросили молиться за архиепископа Тадеуша Кондрусевича

«Гісторыя паўтараецца»: архиепископ Кондрусевич сравнил нынешнюю ситуацию в мире и Беларуси с трагедией «Титаника»

262 29.11.2020 13:48 Тадуеш Кондрусевич. Фото из архива. Источник: https://catholic.by/

Перед тем, как «Титаник» затонул, капитана предупреждали об опасности, но он был уверен в непотопляемости корабля.

Митрополит Минско-Могилевский, архиепископ Тадеуш Кондрусевич обратился к верующим с пастырским письмом в связи с началом рождественского поста.

Сегодняшнюю ситуацию в мире и Беларуси он сравнил с тем, что случилось с «Титаником» – более 100 лет назад корабль, который считался непотопляемым, затонул в Атлантическом океане после столкновения с айсбергом.

Реклама

Читайте также: Кондрусевич о событиях в Беларуси: «Это тяжкий грех на совести тех, кто отдает преступные приказы и творит насилие»

«Крыху больш за 100 гадоў таму «Тытанік» лічыўся самым вялікім і бяспечным акіянскім лайнерам. Пра велізарны карабель казалі, што яго не зможа патапіць нават сам Бог. Лайнер лічыўся непатапляльным. Аднак у ноч з 14 на 15 красавіка 1912 г. неймавернае стала реальным. Прыблізна апоўначы велічны карабель, які здзяйсняў свой першы рэйс з Англіі ў Амерыку, сутыкнуўся з айсбергам і праз дзве з паловай гадзіны затануў, несучы з сабой на дно Атлантычнага акіяну 1 513 чалавек.

Не трэба было ўмяшальніцтва Бога. Дастаткова было айсберга.

Реклама

Аднак перад тым, як «Тытанік» затануў, сігналы трывогі паступалі на карабель. Яны перасцерагалі, што лайнер накіроўваецца ў небяспечнае лядовае поле. Але іх праігнаравалі. Нават калі карабель, які праплываў непадалёк, пасылаў сігналы трывогі, капітан «Тытаніка» казаў не перашкаджаць яму, бо ён размаўляў з портам у Нью-Ёрку і дамаўляўся аб урачыстай сустрэчы карабля і вячэры.

Чаму так шмат людзей загінула ў тую ноч? Найперш таму, што каманда «Тытаніка», якая была самадастатковай, давярала выключна дасягненням тэхналогій і была занятая справамі ўрачыстага прыплыцця ў Нью-Ёрк, праігнаравала небяспеку і сігналы трывогі, што, асабліва ў адкрытым акіяне, абсалютна недапушчальна. Таксама прадугледжаная колькасць выратавальных чаўноў — шлюпак — на суперсучасным тады лайнеры была меншай за колькасць пасажыраў і каманды. А ўсё магло б быць зусім інакш. Свядомае ігнараванне небяспекі стала прычынай жудаснай трагедыі.

У гэтым годзе свет перажывае трагедыю пандэміі каранавірусу. Але чаму яна здарылася? Калі б адразу на месцы з’яўлення гэтай заразы адэкватна адрэагавалі, то было б значна лягчэй прадухіліць гэтую сусветную трагедыю. Аднак гэтага не адбылося, і чалавецтва атрымала пандэмію з усімі яе трагічнымі наступствамі.

Беларусь перажывае нябачаны дагэтуль грамадска-палітычны крызіс, які вельмі моцна нам пагражае. Мы задаём сабе пытанне: а чаму ён здарыўся?

Сярод шматлікіх адказаў не павінен адсутнічаць галоўны, а менавіта недахоп любові да Бога і бліжняга (пар. Мк 12, 30–31).

Наколькі ж іншым былі б наша жыццё і наша краіна, калі б мы памяталі аб гэтым законе і жылі згодна з ім!

Реклама

Трагедыя «Тытаніка», пандэмія каранавірусу і сучасны беларускі крызіс, як шмат іншых, паказваюць, што гісторыя паўтараецца. Нашыя першыя бацькі Адам і Ева таксама не паслухалі Божай перасцярогі не есці плоду з забароненага дрэва. Яны праігнаравалі Божы наказ, і сталася трагедыя, вядомая як першародны грэх.

Чалавецтва нічому не навучылася з памылкі Адама і Евы і працягвае яе паўтараць. У нашым жыцці мы нярэдка ігнаруем Божы закон і не клапоцімся аб выратавальнай шлюпцы. Як у штодзённым жыцці мы прызвычаіліся да славутага «авось», падобным чынам паступаем часта і ў духоўным.

Мы ўпэўненыя, што карабель нашага жыцця непатапляльны, што яно добра запланавана і нічога страшнага і нечаканага ў ім не здарыцца. Разам з тым нам трэба чытаць знакі часу і звяртаць увагу на трывожныя сігналы», – говорится в послании Кондрусевича.

Читайте также: Лукашенко: Кондрусевич ездил в Польшу, чтобы узнать, как разрушить Беларусь

Напомним, в Беларуси четвертый месяц продолжаются акции протеста людей, не согласных с официальными итогами президентских выборов. Протестующие требуют от Александра Лукашенко прекратить насилие силовиков и репрессии против сторонников перемен, выпустить всех политзаключенных и уйти в отставку.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.