Прислать новость
  • -1 °C
    Погода в Бресте

    -1 °C

  • 3.802
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4299
    EURO2.8268
    100 RUB3.4309

Беларускія ўлады абмяркоўваюць магчымасць продажу МТС і «Белтэлекама»

290 21.09.2021 13:17 Фото носит иллюстративный характер.. Источник фото

Аб гэтым стала вядома «Нашай Ніве». Яе крыніцы паведамляюць, што такі намер уладаў звязаны з магчымасцю пападання Белтэлекама у новы пакет санкцый.

Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія ўлады абмяркоўваюць магчымасць продажу сотавага аператара МТС, 51% акцый якога належыць дзяржаве ў выглядзе «Белтэлекама», а яшчэ 49% — расійскім «Мабільным тэлесістэмам».

Як паведамляюць крыніцы, разглядаецца продаж беларускага МТС адной з турэцкіх кампаній. Разам з МТС улады хацелі б прадаць і Белтэлекам (Белтэлекам называецца адной з цэляў для пятага пакета санкцый).

Реклама

Крыніцы: У новым пакеце санкцый могуць быць пяць банкаў, уключна з Банкам развіцця, а таксама дрэваапрацоўка і Белтэлекам

Читайте также: «Само ничего не вырастет – надо сотрудничать»: В Нацбанке рассказали, как санкции влияют на работу беларуских банков

«Рускія не супраць гэтай угоды, іх ужо так дапякла гэтая беларуская гісторыя і вечнае чаканне горшага, што яны нават гатовыя дапамагчы беларусам прадацца, каб далей ім займаўся нехта іншы.

Сума ўгоды вельмі залежыць ад умоваў як яны дамовяцца прадаваць — толькі беларускую частку, ці беларускую разам з расійскай, гэта ўсё з Белтэлекамам ці без яго.

За беларускую долю хочуць 300 мільёнаў долараў, але гэта малаімаверная сума, бо прадаць актыў у Беларусі ўжо даволі складана. Спрашчае сітуацыю тое, што туркі ўжо прысутнічаюць на рынку, Life належыць Turkcell-у», — паведамляюць абазнаныя крыніцы.

Нагадаем, учора ў МТС-Беларусь змяніўся дырэктар. Шматгадовага кіраўніка Уладзіміра Карповіча змяніў сын чыноўніка Уладзіміра Андрэйчанкі, Уладзіслаў. Маскоўскія акцыянеры, роўна як і менеджмент кампаніі, даведаліся пра гэтае прызначэнне з БЕЛТА.

Читайте также: ЕС, ПАСЕ, США, Германия, Великобритания, Польша… Запад реагирует на приговоры Колесниковой и Знаку

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.