• 4 °C
    Погода в Бресте

    4 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)

233 27.11.2019 13:04 Першая сустрэча «Мовы Нанова» у «Абрыс Клубе». Фота: Марыя МАЛЯЎКА. Источник: b-g.by

Моўныя курсы, што пераехалі ў гэтым сезоне у «Абрыс Клуб», пачаліся масава і актыўна. Нягледзячы на затрымку старту амаль да зімы.

26 лістапада прайшла першая сустрэча сёмага сезона «Мовы Нанова». Вядоўца курсаў Максім Хлябец падзяліўся ўражаннямі і планамі на гэты год:

«Уражанні ад пачатку вельмі станоўчыя. Мы доўга не маглі распачаць, таму што былі праблемы з памяшканнем. Я не чакаў, што столькі людзей будзе, таму што гэта не верасень, калі мы павінны былі пачынаць, а ўжо канец лістапада. Але людзей набілася вельмі шмат: калі з дзецьмі лічыць, то 59 чалавек было. Я вельмі рады, што так атрымалася.

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
«Мова Нанова». У залі не хапала месца – давялося дастаўляць крэслы і лаўкі.
Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
«Мова Нанова» сабрала шмат моладзі.

У гэтым годзе мы трохі памянялі фармат: у нас не будзе граматыкі. Калі людзі будуць мяне прасіць: давай граматыку, мы можам нешта памяняць. Я буду запрашаць гасцей. Таксама будуць размовы з людзьмі, якія прыходзяць, таму што самае галоўнае на «Мове Нанова» – каб людзі размаўлялі паміж сабой па-беларуску і знаёміліся. Гэта наша місія. У нас тут і пары ствараліся».

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Большасць наведнікаў «Мовы Нанова» знаёмыя паміж сабой. Астатнія знаёмяцца ў працэсе.

Гісторык Леанід Ермаковіч распавёў пра малавядомыя факты, што датычацца асобы Кастуся Каліноўскага і паўстання: чаму Каліноўскі рабіў стаўку на грэка-каталіцкую царкву, які змест мела для яго «Мужыцкая праўда», і чаму некаторыя паўстанцы ахвяравалі сабой, нават не верачы ў перамогу. Тэма выклікала шмат удакладненняў і дыскусійных пытанняў, у якіх час ад часу прарываўся непакой: наколькі Каліноўскага можна лічыць нашым, беларускім героем?

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Гісторык Леанід Ермаковіч распавядае пра Каліноўскага.
Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
«Каліноўскі быў дужа харызматычнай асобай» – зазначыў Леанід Ермаковіч.

Узнікла нават пытанне наконт сапраўднага імені Каліноўскага: вядома, што першае яго імя было не Канстанцін, а Вінцэнт.

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Дыскусійныя пытанні ўзніклі ў маладых удзельнікаў.

Тыя, хто ездзіў на перапахаванне Кастуся Каліноўскага ў Вільню, падзяліліся ўражаннямі. «Гэта была падзея на ўсё жыццё», «Вільня сапраўды была нашай» – зазначалі яны.

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Тыя, хто быў у Вільні на перапахаванні Кастуся Каліноўскага, падзяліліся ўражаннямі.

Для слухачоў час праляцеў незаўважна.
Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Для слухачоў час праляцеў незаўважна.
Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Вядоўца курсаў Максім Хлябец.

Краязнаўца Ігар Бараноўскі на заканчэнне распавёў пра месцы ў Брэсце, звязаныя з паўстаннем.

Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Краязнаўца Ігар Бараноўскі распавёў пра месцы ў Брэсце, звязаныя з паўстаннем 1863 года.
Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Маленькія беларусы таксама наведваюць «Мову Нанова».
Адкрыццё «Мовы Нанова»: аншлаг і дыскусіі пра «нашага» Каліноўскага (фота)
Сесці ўдалося не ўсім.

Фота: Марыя МАЛЯЎКА

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.