Прислать новость
  • 23 °C
    Погода в Бресте

    23 °C

  • 3.5481
    Курс валюты в Бресте
    USD3.5481
    EURO7.0466
    100 RUB8.4373

Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!

12.08.2011 11:44

Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць!

Зварот Праваабарончага цэнтру “Вясна”

4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” – быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDHАлесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць!Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Реклама

Юрыдычнае абгрунтаванне

Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у сваім артыкуле 121 адной з мераў стрымання прадугледжвае паручальніцтва. Дадзеная мера заключаецца ў тым, што асобы, дасягнуўшыя 18 гадоў, выступаюць з хадайніцтвам на імя органаў пракуратуры з тым, каб да асобаў, якія да суду знаходзяцца пад вартай, была прыменена мера стрымання – знаходжанне на свабодзе (падпіска аб нявыездзе). У выпадку, калі асобы, за якіх прынята паручальніцтва, парушаюць ўмовы, то яны могуць быць зноў узятыя пад варту, а таксама ў дачыненні да тых, хто выступіў з паручальніцтвам, можа быць ужытае пакаранне ў выглядзе штрафу. Сам факт наяўнасці паручальніцтваў аўтаматычна не цягне за сабой змены меры стрымання, але з’яўляецца вельмі важкай умовай для выхаду на свабоду асобаў, а таксама дэманструе следству і суду нашую салідарнасць. Асобы, якія жадаюць падпісаць паручальніцтва, павінны персанальна ўласнаручна запоўніць бланк.

На падставе Вашых паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад вартыАлеся Бяляцкага.

Гэтую кампанію мы праводзім разам з нашымі партнерамі – беларускімі правабаронцамі, а таксама Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH). Паручальніцтвы будуць збірацца ва ўсім свеце, і мы перакананыя, што шмат хто з сусветна вядомых асобаў падпішуцца пад гэтай заявай.

Мы ставім перад сабой задачу ў самы бліжэйшы час сабраць не менш за тысячу паручальніцтваў толькі ў Беларусі.

Продолжение и адреса, где можно подписаться: http://spring96.org/be/news/44987

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.