Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 2.5256
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5256
    EURO3.0596
    100 RUB3.4142

Ёсць пацярпелыя і затрыманыя журналісты

20.12.2010 17:14

Шэраг беларускіх і замежных журналістаў пацярпелі ў часе асвятлення падзей у Мінску 19-20 снежня.

Затрыманыя (з улікам адпушчаных, па стане на 16.35 20-га снежня):

1. Таццяна Бублікава, незалежная журналістка, сябра БАЖ (суд Кастрычніцкага раёна даў ёй 10 сутак арышту, хаця яна прызнала сваю віну і павінна была атрымаць 0,5 базавай велічыні паводле арт. 6.5 КаАП)

Реклама

2. Анджэй Пачобут, незалежны журналіст, польская «Gazeta Wyborcza», неакрэдытаваны, сябра БАЖ (суд Кастрычніцкага раёна, чакае прысуду, адмовілі ў прадастаўленні адваката)

3. Кастусь Лашкевіч, TUT.by, сябра БАЖ (быў на Акрэсціна, адпусцілі раніцай)

4. Аляксандр Уладыка, незалежны журналіст (быў на Акрэсціна, адпусцілі раніцай)

5. Зміцер Саўка, сябра БАЖ, мовазнаўца (?)

6. Цімафей Каспяровіч, незалежны журналіст (Кастрычніцкі РУУС, суд Кастрычніцкага раёна)

7. Ілля Кузняцоў, незалежны журналіст, сябра БАЖ (асуджаны на 15 сутак у судзе Фрунзенскага раёна)

8. Ірына Халіп, «Новая газета» (Расія), сябра БАЖ (Паводле сайта Хартыя-97, знаходзіцца на Акрэсціна).  «Нас спыняе машына ДАІ, загадваюць нам прыціснуцца да ўзбочыны, ой, мяне выцягваюць! – перадала Ірына Халіп у жывым эфіры ўвечары 19 снежня ў выпуску навінаў радыёстанцыі “Эхо Москвы”. “Вы што! Што вы робіце? Стаю, як у амерыканскім баявіку, мяне прыціснулі да машыны, да зямлі. Уроды! Мяне б’юць па твары! Рукі заломваюць!” – закрычала ў эфіры журналістка. На гэтым сувязь з ёй перарвалася. Крыніца – Газета. Ру.

9. Наталля Радзіна, «Хартыя-97». Спачатку яе збілі міліцыянты на плошчы Незалежнасці ў часе масавай акцыі 19 снежня. Уначы (у 4.40) дзверы офіса сайта charter97.org узламалі спецназаўцы, — паведаміў сайт «Хартыі» на Facebook. Журналісты паспелі паінфармаваць пра напад, пасля чаго сувязь была перапыненая. У памяшканні працавалі рэдактарка Наталля Радзіна і валанцёры. Апошняе паведамленне ад Радзінай было — «Мы ў КДБ усе».

10. Вадзім Заміроўскі, «Белгазета» (быў на Акрэсціна, адпусцілі раніцай, але забралі флэш-карту фотаапарата)

Реклама

11. Хрысціна Шацікава, распаўсюдніца газеты «Наш дом» (Кастрычніцкі РУУС)

12. Вадзім Александровіч, «Белорусы і рынок», сябра БАЖ (забралі 20 снежня раніцай ў офісе БХД, паводле Нашай Нівы, знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна)

13. Зміцер Галко (Будзімір), Радыё «Свабода». Быў затрыманы міліцыяй, калі вяртаўся дадому з плошчы Незалежнасці. Па тэлефоне паспеў паведаміць, што іх вязуць у невядомым напрамку. Сказаў, што «на Акрэсьціна ўжо ўсё занята», і што напэўна іх павязуць у іншае месца. Крыніца – Радыё «Свабода».

14. Марыя Вайнова, распаўсюдніца газеты «Наш дом» (Кастрычніцкі РУУС)

15. Здымачная група з Санкт-Пецярбургу (адпусцілі ў хуткім часе пасля затрымання)

16. Аляксандр Астаф’еў (Санкт-Пецярбург, газета «Мой район»)

17. Юлія Рымашэўская, прэс-сакратар Някляева, сябра БАЖ (у УУС Мінскага раёна)

18. Сергей Вазняк, рэдактар газеты «Товарищ», давераная асоба Някляева, сябра Праўлення БАЖ (?)

19. Аляксандр Фядута, незалежны журналіст, давераная асоба Някляева, сябра БАЖ (?)

20. Марыя Антонава («Франс Прэс») (Ленінскі РУУС)

21. Дзмітрый Іваноў, выданне «Национальный контроль» (Расія). Як паведамляе «Інтэрфакс», быў затрыманы 18 снежня ўвечары і дастаўлены ў РУУС Заводскага раёна для высвятлення асобы. Пазней адпушчаны. 

22. Максім Пятровіч, выданне «Национальный контроль» (Расія). Быў затрыманы 18 снежня ўвечары і дастаўлены ў РУУС Заводскага раёна для высвятлення асобы. Пазней адпушчаны. 

23 (?). Аляксей Салей, фотакарэспандэнт «Magazyn Polski na Uchodzstwie» , сябра БАЖ з Гродна (быў побач з А. Пачобутам на акцыі, фатаграфаваў, калегі з учорашняга дня не могуць з ім звязацца.)

 

Калі ў вас ёсць інфармацыя пра месцазнаходжанне Аляксея Салея, калі ласка, паведамляейце на press@baj.by

 

 

Пацярпелі фізічна, але не затрыманыя:

1. Алег Груздзіловіч, Радыё «Свабода»

2. Андрэй Лянкевіч, незалежны журналіст (забралі апаратуру, паламалі бліскавіцу фотаапарата)

3. Руслан Гарбачоў, «Салідарнасць»

4. Алена Якжык, «Салідарнасць»

5. Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё»

6. Юлія Дарашкевіч, «Наша Ніва»

7. Антон Тарас, БелаПАН

8. Джон Хіл («The New York Times»)

9. Віктар Талочка, БелТА – (Агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на генеральнага дырэктара БелТА Дзмітрыя Жука паведаміла, што В. Талочка «быў змяты натоўпам» пры спробе штурму будынку Дома ўраду. Паводле Д. Жука, у яго лёгкія цялесныя пашкоджанні і разбітая фотаапаратура.)

10. Аляксей Мацюшкоў, «Обозреватель» (пабілі бліскавіцу)

11. Юрась Карманаў, «Associated Press»

12. Павел Анціпаў, «Еўрарадыё»

13. Антон Харчанка (тэлеканал «Russia Today»)

14. Віктар Філяеў (тэлеканал «Russia Today»)

15. Язэп Палубятка, «Новы час» 

16. Вольга Хвоін, «Новы час» 

17. Дзмітрый Тархаў, здымачная група REN-TV (паведаміла 20 снежня прэс-служба тэлеканала)

18. Ілля Амельчанка, здымачная група REN-TV (паведаміла 20 снежня прэс-служба тэлеканала)

19. Вольга Аленава, «Коммерсантъ» (паведаміла ў сваім блогу, перадрукаваў «Белорусский партизан»)  

20. Алена Данэйка, «Нямецкая хваля» (інфармацыя ўдакладняецца)

21. Гайнц Цэзарэк, фотакарэспандэнт аўстрыйскага інтэрнэт-выдання news.at, атрымаў траўму рукі і пералом указальнага пальца. Ён кажа, што гэта здарылася, калі паліцыянты пачалі ноччу разганяць дэманстрацыю, а ён разам з калегам Крыстафам Леермаерам апынуўся ў выніку «паміж двума фронтамі». Крыніца – Радыё «Свабода»

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.