Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.6121
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6121
    EURO3.126
    100 RUB3.4019

Уладзімір Арлоў прэзентаваў трэцяе выданне «Імёнаў свабоды»

08.04.2015 11:48

Трэцяе выданне кнігі «Імёны свабоды» прэзентаваў у культурным цэнтры «Грунтоўня» Уладзімір Арлоў. Імпрэза прайшла ў суботу 4 красавіка.

Можна сказаць, што берасцейцам пашанцавала. Знаёмства з кнігай адбылося на тыдзень раней прэзентацыі ў Менску. Тыя, хто прыйшоў на сустрэчу – а гэта каля 60 чалавек, – змаглі аднымі з першых набыць буйны томік і атрымаць аўтограф аўтара. А кніга сапраўды выйшла грунтоўная. Яна змясціла 300 імён людзей, якіх пісьменнік называе героямі беларускай свабоды XVIII – XXI стагоддзяў.

«Кніга, якая нас сабрала сёння, вельмі важная і дарагая для мяне, – распавёў Уладзімір Арлоў. – Яна вышла ўжо трэццім выданнем і з кожным разам робіцца ўсё цяжэй. У гэтай кнізе 300 кароткіх аповедаў у форме эсэ, напісаных пра тых людзей, якія з часоў Касцюшкі, з канца XVIII стагоддзя, калі нашыя землі страцілі незалежнасць, змагаліся за свабоду. За свабоду ў самых розных яе ўвасабленнях: свабоду слова, свабоду сумлення, свабоду веры, у рэшце рэшт свабоду і незалежнасць гэтай зямлі».

Реклама

Реклама

Са старонак кнігі Уладзімір Арлоў распавёў пра палітыкаў, святароў, музыкаў, літаратараў і іншых адметных асоб. Падчас прэзентацыі ён зачытаў некаторыя эсэ: пра Тадэвуша Рэйтане, Ахіла Банольдзі, Камілу Марцінкевіч. Гучалі тэксты і пра нашых сучаснікаў. Але толькі пра тых, хто ўжо сыйшоў з жыцця, – гэта адзін з крытэрыяў аўтарскага адбора.

«Цяжка пісать пра людзей, з якімі, здаецца, яшчэ ўчора разам ездзіў па Беларусі, прэзентаваў кнігі, сядзеў за сяброўскім сталом, спрачаўся, працаваў у журы літаратурных прэмій. Цяжка змірыцца з тым, што гэтыя людзі сталі героямі маёй кнігі, адыйшлі ў вечнасць», – адзнычыў Уладзімір Арлоў.

Так у кнігу ўвайшлі імёны Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна і іншых асоб, з якімі асабіста быў знаёмы пісьменнік. Завяршаецца выданне аповедам пра асабліва дарагога аўтару чалавека.

«У маім выхаванні галоўную ролю адыграла мая бабуля Аўгіння, – растлымачыў ён. – Гэта ўвогуле тыповая з’ява для майго пакалення. Мужчыны тады загінулі на вайне ці ў ГУЛАГу. Іх сыны, пакаленне нашых бацькоў, займалі нейкія пасады, яны трымалі язык за зубамі. А вось бабулі былі захавальніцамі эмацыянальнага коду. Яны перадавалі веданне мовы, рабілі нам прышчэпкі вальнадумства. Таму кніжка завяршаецца аповедам пра маю бабулю».

Як адзначыў пісьменнік, сёлета выйдзе новае выданне яго кнігі «Адкуль наш род», якое будзе ў тры разы таўсцей за папярэдняе. Але перш за ўсё, па словах Уладзіміра Арлова, «думкі заняты той прозай, якую, апроч мяне, ніхто не напіша. Калі дасць Бог, я буду прэзентаваць у вас раман ці зборнік аповесцяў».

Застаецца толькі чакаць.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.