Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 3.8221
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4377
    EURO2.8382
    100 RUB3.4357

У Пінску адзначаць 100-ю гадавіну з дня нараджэння кардынала Свёнтка

44 23.10.2014 15:52

25 кастрычніка ў пінскай катэдры Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя юбілею кардынала Казіміра Свёнтка. У гэты дзень пройдзе святая імша з удзелам каталіцкіх беларускіх і польскіх біскупаў і святароў. У святкаванні прымуць удзел шматлікія паломнікі, якія прыбудуць у Пінск з усёй Беларусі.

Казімір Свёнтак – адзіны кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі. Ён нарадзіўся ў Эстоніі 21 кастрычніка 1914 года. У 1930-м служыў святаром у Пружанах. У 1941 годзе быў арыштаваны Саветамі і асуджаны да смерці. Аднак немцы, якія неўзабаве акупіравалі Беларусь, вызвалілі яго з брэсцкай турмы. У 1944 годзе савецкая ўлада ізноў арыштавала Казіміра Свёнтка, на гэты раз ён атрымаў прысуд – 10 гадоў лагераў у Сібіры. Пасля вызвалення ён стаў святаром ў Пінску. У 1991 годзе Казімір Свёнтак стаў мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. А ў 1994-м рымскі Папа Ян Павел ІІ надаў яму сан кардынала. Памёр кардынал Свёнтак у 2011 годзе.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.