• 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.5722
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5722
    EURO2.7797
    100 RUB3.3586

Страты беларускіх прадпрыемстваў у студзені-ліпені бягучага года склали 8 трлн. беларускіх рублеў

45 18.09.2014 15:39

У параўнанні з аналагічным перыядам 2013 яны выраслі ў 1,9 разы.

Па выніках работы за 7 месяцаў гэтага года стратнымі былі 1225 арганізацый, або 15,1% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за студзень-ліпень 2013 – 745 арганізацый, або 9,2%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Мінск – 27,9%, найменшы – на Гродзенскую вобласць – 8,7%.

Реклама

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склалася ў рыбалоўстве і рыбаводстве – 68,4%, у фінансавай дзейнасці – 28,6%, у прамысловасці – 27,5%, гасцінічным і рэстаранным бізнэсе – 19,4%, гандлю – 18%, транспарце – 13,5%.

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў зафіксавана ў ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслуг – 6,4%, сувязі – 6,4% і сельскай гаспадарцы – 6,9%.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.