«Праграма будзе складацца з танцаў і гульняў розных эпох – больш ранніх сярэднявечных і традыцыйных беларускіх, – расказаў «БГ» адзін з арганізатараў вечарыны Віктар Клімус. – Пра кожны танец можна будзе даведацца на мерапрыемстве і навучыцца яго танчыць. Таксама правядзем некалькі народных гульняў, карагодаў. А музыкі Cad Goddeu прэзентуюць некалькі сваіх аўтарскіх песень».
Акрамя таго, на вечарыну запросяць рамеснікаў з сувенірамі ў этнастылі, якія можна будзе набыць акурат на месцы. Арганізатарамі мерапрыемства выступяць клуб этнакультуры «Зюзя-club», музычны гурт Cad Goddeu і клуб рэканструкцыі гістарычнага танца «Берасцейскі замак».
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google