Ён нарадзіўся 28 жніўня 1972 года.
З 1994 па 1997 гг. працаваў аператарам у пуле Аляксандра Лукашэнкі. Са студзеня 1997 г. перайшоў на Грамадскае расійскае тэлебачанне (ОРТ).
Вясной 1997 г. быў арыштаваны разам з журналістам ОРТ Паўлам Шараметам і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы падчас здымкаў рэпартажу пра яе празрыстасць і ўмоўна асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі.
З кастрычніка 1999 года па май 2000-га працаваў у Чачні, дзе разам з Паўлам Шараметам здымаў фільм «Чачэнскі дзённік».
7 ліпеня 2000 г. знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт Мінск-2.
Па факце знікнення Дзмітрыя была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Забойства», аднак потым абвінавачанне было перакваліфікавана на «Выкраданне і незаконнае пазбаўленне чалавека волі».
14 сакавіка 2002 г. Мінскі абласны суд прызнаў вінаватымі ў выкраданні Завадскага афіцэраў спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка (асуджаныя на пажыццёвае зняволенне), былога курсанта Акадэміі МУС Аляксея Гуза (асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі), а таксама грамадзяніна Сяргея Савушкіна (ужо выйшаў на волю).
Паводле абвінавачання, матывам злачынства стала помста: маўляў, Завадскі публічна абвінаваціў Ігнатовіча ва ўдзеле ў вайне на баку чачэнскіх байцоў. Аднак ніхто з асуджаных не прызнаў сваёй віны ні па адным з эпізодаў.
27 лістапада 2003 г. суд Фрунзенскага раёна г. Мінска прызнаў зніклага журналіста памерлым. Між тым цела Дзмітрыя Завадскага дагэтуль не знойдзена.
Спецыяльны дакладчык паліткамітэта Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Хрыстас Пургурыдэс, які ў 2004 годзе па выніках візіту ў Беларусь падрыхтаваў справаздачу «Зніклыя асобы ў Беларусі», патрабаваў адмысловага крымінальнага расследавання з мэтай высветліць магчымую спрычыненасць высокіх дзяржаўных чыноўнікаў да знікнення Завадскага.
З таго часу раследаванне па справе аб знікненні Завадскага некалькі разоў аднаўлялася «у сувязі з наноў адкрытымі абставінамі» і прыпынялася зноў са спасылкай на «необнаружение безвестно исчезнувшего лица», аднак вынікаў не прынесла.
Больш падрабязную інфармацыю пра «справу Завадскага» можна знайсці тут.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google