Прислать новость
  • 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.6057
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6057
    EURO3.1662
    100 RUB3.5028

Да 995-гадовага юбілею Брэста знялі фільм пра страчаную архітэктурную спадчыну

64 30.05.2014 10:33

У аснову відэанарыса ляглі мастацкія рэканструкцыі Анастасіі Фяцісавай. Зусім нядаўна берасцейская мастачка прэзентавала свае працы ў БрДУ у межах грамадскай кампаніі «Берасце старадаўняе».

15-хвілінны ролік, над якім працавалі Віктар Клімус, Юры Сальнікаў, Аляксандра Дубіна і інш., распавядае пра значныя эпізоды гісторыі горада, пра яго архітэктурнае аблічча 16 – 18 стагоддзяў, пра адметнасці і лёс асобных будынкаў, знешні выгляд якіх удалося аднавіць па чарцяжах і абмерах 1830-х гадоў, рэестрах і прывілеях часоў ВКЛ ды іншых гістарычных дакументах.

«Гэты перыяд з жыцця горада зараз мала дзе адлюстраваны, знайсці інфармацыю па эпосе, што папярэднічала пабудове вайсковай фартэцыі, вельмі складана», – кажуць стваральнікі роліка. «Аднак мы спадзяемся, што дадзеная тэма будзе пакрысе выходзіць з ценю і кожны берасцеец зможа ведаць пра спадчыну свайго горада больш».

Реклама

Гл. таксама: У БрДУ прайшла прэзентацыя мастацкіх рэканструкцый Анастасіі Фяцісавай, прысвечаных старадаўняму гораду

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.