«Ніякіх абмежаванняў. Патрэбны толькі апарат, які робіць любой якасці фотаздымкі, і ўвага з назіральнасцю», – паведамляюць арганізатары.
У фотаконкурсе будзе 2 намінацыі, па якіх адбяруць працы і вызначаць пераможцаў. Першая намінацыя – «Мова, якой ганаруся». У ёй могуць удзельнічаць фотаздымкі рэкламы, аб’яў, тэкстаў, назваў прадуктаў, прац на беларускай мове. Галоўная ўмова – гэтыя назвы павінны выклікаць гонар.
Другая намінацыя мае назву «Беларуская бязглуздзіца». У ёй прымуць удзел фотаздымкі з памылкамі ў выкарыстанні беларускіх слоў: няправільны пераклад, трасянка ў тэксце. Напрыклад, недарэчныя назвы вуліц, назвы прадуктаў у крамах, памылкі на білбордах і г. д.
Працы на фотаконкурс прымаюцца да 14 мая. Жадаючыя паўдзельнічаць павінны даслаць здымкі на электронны адрас harugvabrest@gmail.com. Лепшы фотаздымак у кожнай з намінацый вызначыць адкрытае галасаванне ў інтэрнэт-суполцы «Наша мова». Акрамя гэтага, журы з прафесійных фатографаў дадаткова вызначыць па адным пераможцы ў кожнай з намінацый.
Пераможцы атрымаюць прызы – MP3-плэеры ад кампаніі «Наша мова».
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро