Папярэднія выданні былі прысвечаны расійскаму, польскаму перыядам у гісторыі горада, унёску ў архітэктурную спадчыну, які зрабіла ў пачатку XX стагоддзя брэсцкая габрэйская грамада, савецкай архітэктуры 30 – 60-х гадоў мінулага стагоддзя.
Каляндар-2014 фармату А2 адлюстроўвае здабыткі горада, якія адносяцца да позняга савецкага перыяду (манументальнае дойлідства з пачатку 70-х па пачатак 90-х гадоў XX стагоддзя). Фотасюжэты ўключаюць захаваныя гарадскія аб’екты, звязаныя з гэтым часавым адрэзкам: будынак Маскоўскага райкама КПБ (зараз дзіцячая музычная школа №2 па вул. Маскоўскай), гасцініцу «Інтурыст» (зараз турыстычны комплекс «Брэст-Інтурыст» па пр-ту Машэрава), аэравакзал, павільён музея «Бярэсце» на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці і інш.
Гісторыка-культурны праект ў 2010 годзе быў распачаты прадпрыемствам Vox. Тыраж выдання абмежаваны і складае 100 асобнікаў.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google