• -1 °C
    Погода в Бресте

    -1 °C

  • 2.122
    Курс валюты в Бресте
    USD2.122
    EURO2.4042
    100 RUB3.1935

Прэзентацыя новай кнігі перакладаў Ніны Мацяш пройдзе 17 кастрычніка

85 30.11.-0001 00:00

Сустрэча, арганізаваная з нагоды 70-годдзя знакамітай паэткі і перакладчыцы, пачнецца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага ў 16.00.

На прэзентацыі слухачоў пазнаёмяць з кнігай перакладаў «Гарнуся душой да слова», куды ўвайшлі творы Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Аляксандра Гаўрылюка, Ніны Горык і іншых аўтараў, увасабляючых класічную і сучасную украінскую паэзію. Пераклала іх беларуская паэтка Ніна Мацяш, якая некалькі гадоў таму пакінула гэты свет.

Акрамя зборніка, на сустрэчы будзе прадстаўлены пяты выпуск літаратурнага альманаха «Жырандоля», заснаванага Нінай Іосіфаўнай у 2008 годзе. Паэтка паспела падрыхтаваць толькі першыя два выпускі, але яе справа была працягнута. У альманах традыцыйна змешчаны лепшыя творы літаратараў Брэстчыны.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: