• 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.1283
    Курс валюты в Бресте
    USD2.1283
    EURO2.3454
    100 RUB3.3865

Зміцер Дашкевіч вызвалены з гарадзенскай турмы

71 28.08.2013 10:12

28 жніўня каля 6.20 раніцы, адразу пасля пад’ёму ў турме, выйшаў на волю палітвязень Зміцер Дашкевіч. Ля сцен гарадзенскай турмы яго ўсю ноч чакалі сябры, паплечнікі, журналісты ды жонка Наста.

У імправізаванай прэс-канферэнцыі Дашкевіч заявіў, што пасля вызвалення збіраецца займацца тым самым, чым займаўся да арышту, піша t-styl.info. З’язджаць за мяжу ён не плануе.

Зміцер, які сядзеў у гарадзенскай турме ў адзіночнай камеры, на ўмовы ўтрымання не наракаў. Наадварот, казаў пра добрае стаўленне з боку часткі вязняў і нават прадстаўнікоў адміністрацыі – па вядомых прычынах падзякаваць гэтым людзям публічна ён не змог.

Реклама

Пра само вызваленне Дашкевіч сказаў, што яго абудзілі, ён сабраў рэчы і выйшаў. На выхадзе казалі, что «месца тут табе, Дашкевіч, заўсёды знойдзецца».

«Я хачу падзякаваць за тое, што падтрымлівалі мяне. Гэта вельмі адчувалася. Дзякуй за лісты, дзякуй за малітвы. Шмат лістоў прыходзіла з Беларусі і Еўропы. Падтрымка вельмі патрэбна з таго баку нашай агульнай турмы», – распавядаў Зміцер.

Сустрэчу Зміцера на вуліцы Кірава пільна здымалі на відэа службоўцы ў цывільным. Яны таксама цягам ночы некалькі разоў абышлі квартал Гараднічанская – Кірава – Урыцкага – Тэльмана, пільнуючы прысутных.

Реклама

Бліжэйшыя паўгода Зміцеру забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін. Ён будзе знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.

Зміцер Дашкевіч правёў у турме 986 дзён, большую частку з іх у адзіночных камерах.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.