• 15 °C
    Погода в Бресте

    15 °C

  • 2.5754
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5754
    EURO2.8371
    100 RUB3.3121

Жанчыны ў Беларусі жывуць на 11 гадоў даўжэй за мужчын

64 11.07.2013 13:20

У Беларусі назіраецца высокая розніца ў працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі. У 2012 годзе яна склала 11 гадоў. Так, паводле дадзеных статыстычнага агляду, падрыхтаванага да Сусветнага дня народанасельніцтва, які адзначаецца 11 ліпеня, чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў беларускіх мужчын - 66,6, у беларускіх жанчын - 77,6 года. 

Для параўнання: гэтыя паказчыкі ў Японіі складаюць адпаведна 79,4 і 85,9 года, у Канадзе – 78,7 і 83,3 года, у Францыі – 78,4 і 85,1 года, у Італіі – 79,6 і 84 , 7 года, у Германіі – 78,4 і 83,2 года, у Вялікабрытаніі – 78,9 і 82,7 года, у ЗША – 76,3 і 81,1 года. Беларусь апярэджвае Украіну і Расію па чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні мужчын і жанчын: там гэтыя паказчыкі раўняюцца 66 і 75,9 года, 64 і 75,6 года адпаведна.

У 2012 годзе сярэдняя чаканая працягласць жыцця ў Беларусі павялічылася ў параўнанні з 2011 годам на 1,6 года і склала 72,2 года. Гэта самы высокі ўзровень больш чым за 20 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Реклама

Апошні раз паказчык чаканай працягласці жыцця перавышаў 72 гады ў 1985 годзе.

Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў Беларусі супадае са сярэднесусветным значэннем, але значна саступае сярэднееўрапейскім паказчыкам.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.