• 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.5846
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5846
    EURO2.7943
    100 RUB3.3569

У вёсцы Спорава адбудзецца абласное свята народнага гумару «Спораўскія жарты»

97 08.07.2013 13:03

13 - 14 ліпеня 2013 года ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна адбудзецца V абласное свята народнага гумару «Спораўскія жарты». Усіх гасцей фестываля чакае сустрэча з самымі вясёлымі, кемлівымі ды неардынарнымі людзьмі Брэсцкай вобласці і не толькі. 

На свяце адбудуцца: гандлёвы святочны кірмаш усякай усячыны, гумарыстычныя выставы, конкурсы, дэгустацыі горка-салодкага напою, гульні-скакулькі, змаганні ў балбатынні і іншыя добрыя справы.

ПРАГРАМА СВЯТА:

13 ліпеня

Реклама

13.00 – 14.00  «Што стары, што малады, жартуюць хоць куды!» – ыыступленні творчых калектываў вобласці ў гаспадарках Бярозаўскага раёна (Нарутавіцкі СДК, Стрыгінскі СДК, Кабакоўскі СДК, Равяціцкі СДК, Малецкі СДК, Міжлесскі СДК, Боркаўскі СДК, Пескаўскі СДК).

Урочышча «Дубкі»

 

Реклама

15.15 – 15.40  «Хлеб-соль па-спораўскі» – сустрэча творчых дэлегацый на «Мытне ў Дубках» расолам, агурком, шкваркай, карасём.

Спораўскі Цэнтр культуры і вольнага часу

 

16.00 – 16.30  «Віват, свята гумару і весялосці!» – урачыстае адкрыццё свята; адкрыццё «Пасольства гумару і жартаў».

«На сядзібе Спараўца і Спароўкі»

 

Реклама

16.30 – 17.00  «Швэнданне па падворках вёскі Спорава» – конкурс падворкаў; імправізацыйнае гумарыстычнае шэсце да святочнай пляцоўкі ля возера.

Пляцоўка ля возера

 

17.00 – 21.30 «Год за годам, а мы ў Спорава карагодам» – конкурсныя выступленні творчых калектываў.

Спораўскі Цэнтр культуры і вольнага часу

 

22.00 – 00.00  «Скокі да ўпаду, смех да слёз» – вечар адпачынку.

 

 

14 ліпеня

11.00 – 11.30                            Мітынг на мемарыяльным комплексе «Здзітаўская абарона».

Урочышча «Дубкі»

 

12.00 – 13.30  «Лепш жартаваць,чым гараваць» – конкурсныя выступленні творчых калектываў.

 

13.30 – 14.30  «Спявай песні, хоць трэсні, бай байкі, хоць лясні» – выступленні гасцявых калектываў.

 

14.30 – 15.00  «Хвіліна поспеху, альбо Кот у меху» – падвядзенне вынікаў свята, уручэнне ўзнагарод.

 

Кантактныя тэлефоны: (8016 43) 2-20-62, (8029) 791-76-27 Аляксандр Уладзіміравіч Крагель, (намеснiк загадчыка аддзела iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi); (801643) 28-0-32, (8029) 828-42-20 Амбражук Таццяна Валянцiнаўна (спецыялiст аддзела).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.