Прислать новость
  • 8 °C
    Погода в Бресте

    8 °C

  • 2.5658
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5658
    EURO3.0414
    100 RUB3.4205

Дні шведскай і беларускай літаратуры прайшлі ў ўкраінскім Львове

Дні шведскай і беларускай літаратуры прайшлі ў ўкраінскім Львове

61 20.05.2013 17:21

17 - 18 мая пісьменнікі і музыкі з Швецыі і Беларусі правялі шэраг сустрэч, літаратурна-музычных вечарын і семінараў.

Нагадаем, што літаратурныя сустрэчы традыцыйна праходзілі на беларускай зямлі на працягу дзесяці год. Але за-за шэрагу прычын, у тым ліку таго, што прадзюсеру мерапрыемства шведскаму фатографу Марыі Седерберг не выдалі візу, свята літаратуры прыйшлося перанесці ў Украіну.

За два дні для ўдзельнікаў і гледачоў правялі семінары пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Наталка Бабіна, Андрэй Хадановіч і іншыя. Асобным пунктам мерапрыемства стала «Паэзія за кратамі»: старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, пісьменнік і перакладчык са шведскай і беларускай мовы Дзмітрый Плакс, украінскі літаратар Аксана Забужко чыталі вершы Уладзіміра Някляева і вытрымкі з літаратуразнаўчых артыкулаў Алеся Бяляцкага.

Реклама

Завяршыліся Дні літаратурна-музычная вечарынай, на якой выступілі Уладзімір Арлоў, Ені Ўранборг, музычны дуэт Даніэль Віксунд і Зміцер Вайцюшкевіч, Святлана Бень і Вераніка Фаміна з тэатралізаванай прэзентацыяй кнігі «Мама Му чытае і прыбірае» шведскай пісьменніцы Юі Вісландер.

Дні шведскай і беларускай літаратуры прайшлі ў ўкраінскім Львове

Реклама

Дні шведскай і беларускай літаратуры прайшлі ў ўкраінскім Львове

 

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.