Прислать новость
  • 13 °C
    Погода в Бресте

    13 °C

  • 2.5905
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5905
    EURO3.0398
    100 RUB3.3975

Кнігу аб Грунвальдскай бітве прэзентуюць ў Брэсце

61 15.05.2013 19:16

16 мая а 16 гадзіне аматараў літаратуры і гісторыі запрашаюць на прэзентацыю новай кнігі Анатоля Бензерука «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля». 

Мерапрыемства адбудзецца ў аддзеле літаратуры для дзяцей i юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя M.Горкага.

Анатоль Бензерук жыве і працуе ў Жабінцы. У 2009 годзе ён стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя У.Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура». Выданне «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» таксама адрасуецца дзецям сярэдняга школьнага ўзроста, але зацікавіць і дарослых, таму што прысвечана гераічнаму часу ў гісторыі нашай краіны. Кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і стала сёлета лаўрэатам прэміі «Мастацтва кнігі».

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.