Прислать новость
  • 8 °C
    Погода в Бресте

    8 °C

  • 2.5658
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5658
    EURO3.0414
    100 RUB3.4205

Колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася за I квартал на 3,1 тыс. чалавек

58 01.05.2013 21:19

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2013 г. склала 9 460,7 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года скарацілася на 3,1 тыс. чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені – сакавіку 2013 г. у рэспубліцы нарадзілася 28 051 дзіця, што на 1 024 больш, чым у студзені – сакавіку 2012-га, памерла – 33 617 чалавек, або на 840 чалавек больш. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 5 566 чалавек.

Міграцыйны прырост у студзені – сакавіку 2013 г. у параўнанні з аналагічным перыядам 2012-га павялічыўся на 45,1% і склаў 2 418 чалавек. Дадатнае сальда міграцыі зменшыла натуральнае змяншэнне насельніцтва на 43,4% (у студзені – сакавіку 2012 г. – на 29%).

Реклама

У студзені – сакавіку 2013 г. у параўнанні са студзенем – сакавіком 2012 г. колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 49,4%, колькасць разводаў паменшылася на 9,5%. У студзені – сакавіку 2013 г. на 1 000 шлюбаў прыпадала 530 разводаў, у студзені – сакавіку 2012-га – 875 разводаў.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.