Прислать новость
  • 10 °C
    Погода в Бресте

    10 °C

  • 2.5658
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5658
    EURO3.0414
    100 RUB3.4205

Беларусь заняла перадапошняе месца сярод краін «Усходняга партнёрства» па візавай лібералізацыі

52 22.03.2013 13:54

Беларусь займае перадапошняе месца сярод краін «Усходняга партнёрства» па ступені прасунутасці ў справе спрашчэння і адмены візавага рэжыму з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым сведчаць дадзеныя справаздачы «Паказчык ступені візавай лібералізацыі краін «Усходняга партнёрства», што была апублікаваная еўрапейскай кааліцыяй «Без візы».

«Беларусь – адзіная краіна «Усходняга партнёрства» (УП), якая не мае афіцыйнага візавага дыялогу з Еўрапейскім саюзам», – адзначаецца ў даследаванні «Паказчык ступені візавай лібералізацыі краін «Усходняга партнёрства».

Даследаванне дэманструе, наколькі шэсць краін УП – Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан – прасунуліся да адмены візавага рэжыму з ЕС. Паводле рэйтынгу, які прыведзены у даследаванні, Беларусь займае перадапошняе месца па ступені візавай лібералізацыі сярод гэтых краін. Ёй саступае толькі Азербайджан.

Реклама

«Аднак Беларусь зрабіла некаторыя істотныя крокі ў рэалізацыі неабходнага мінімуму ў справе візавай лібералізацыі. Найбольш значны прагрэс быў дасягнуты ў галінах міграцыі і памежным кантролі», – адзначаецца ў даследаванні. Да прыкладу, Беларусь ужо пачала выдаваць біяметрычныя пашпарты асобным катэгорыям грамадзян, чаго пакуль не робяць Украіна ці Азербайджан. Дастаткова моцна прасунулася наша краіна і ў справе арганізацыі належнага кантролю межаў. Аднак у такіх сферах, як грамадская бяспека і парадак, а таксама знешнія адносіны і фундаментальныя правы Беларусь моцна адстае ад суседзяў.

Дзеля таго, каб спачатку спрасціць, а пасля і адмяніць візавы рэжым з ЕС, любая краіна мусіць прайсці некалькі крокаў. Першы крок на шляху да адмены візаў улучае падпісанне Дамовы аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі. Пагадненне дазволіць зменшыць кошт візаў, а для некаторых катэгорый грамадзян цалкам зрабіць іх бясплатнымі. На другім этапе распачынаецца дыялог аб візавай лібералізацыі з ЕС, у межах якога абмяркоўваецца спіс рэформаў, якія мусіць выканаць краіна, каб адмяніць візавы рэжым. Спіс рэформаў завецца «планам дзеяння». Калі краіна выконвае ўсе патрабаванні плану і даказвае, што ягоныя палажэнні рэалізуюцца на практыцы, ЕС прымае рашэнне аб візавай лібералізацыі з гэтай краінай, то бок аб адмене кароткатэрміновых візаў. Спрашчэння візавага рэжыму (першы крок) пакуль дамагліся толькі тры з шасці краін УП: Украіна, Малдова і Грузія.

«Паказчык ступені візавай лібералізацыі краін «Усходняга партнёрства» падрыхтаваны Фундацыяй імя Стэфана Баторыя з удзелам шасці экспертаў краінаў УП. Больш інфармацыі аб «Паказчыку ступені візавай лібералізацыі краін «Усходняга партнёрства» можна знайсці на старонцы даследавання www.monitoring.visa-free-europe.eu.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.