Прислать новость
  • 13 °C
    Погода в Бресте

    13 °C

  • 2.6264
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6264
    EURO3.057
    100 RUB3.3365

На беларускіх дарогах за 2 месяцы загінулі 55 чалавек

46 05.03.2013 17:25

З пачатку 2013 года (па стане на 4 сакавіка) на рэспубліканскіх аўтадарогах адбылося 168 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 55 чалавек загінулі і 160 атрымалі раненні, паведамляе прэс-служба дэпартамента «Белаўтадар», піша БелаПАН.

За аналагічны перыяд мінулага года было зафіксавана 206 ДТЗ, у якіх загінулі 56 і былі параненыя 263 чалавекі.

«Белаўтадар» таксама паведамляе, што з 1 студзеня на рэспубліканскіх дарогах ліквідавана каля 48 тыс. квадратных метраў ям, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года – 23 тыс. квадратных метраў такіх дэфектаў.

Реклама

Па дадзеных дзяжурна-дыспетчарскай службы «Белаўтадара» на 4 сакавіка, з пачатку зімовага перыяду для апрацоўкі пакрыцця рэспубліканскіх дарог выдаткавана 534 тыс. тон пясчана-саляной сумесі і 77 тыс. тон чыстай солі.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.